Пётар Гедыгольдавіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | красавік 1451 |
Род | Гедыгольдавічы[d] |
Бацькі | Юры Гедыгольд |
Пётар Сенька Гедыгольдавіч (? — красавік 1451) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1429), намесьнік смаленскі (1447—1451), кашталян віленскі (1451).
Валодаў маёнткамі Вішнеў, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашкавічы ў Менскім павеце, Мір і Сьвержань у Наваградзкім павеце[1]
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду, сын Юрыя Гедыгольда. Прыклаў да актаў Гарадзенска-Троцкай уніі (1432—1432) уласную пячатку з гербам «Ляліва».
У 1430 разам з Шадзіборам Валімонтавічам быў сярод пасольства ў Рым у справе каранацыі Вітаўта.
Фундаваў касьцёлы ў Вішневе і Радашкавічах.
Ажаніўся зь Мілохнаю, дачкой Кезгайлы Валімонтавіча.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 522.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.