Гомельскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Го́мельскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гомель.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ветрынскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ветрынскага раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну.

10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Абалоньне, Бецкае, Гарадзішча, Завозер’е, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлесьсе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова, Шастова — ліквідаванага Завозерскага сельсавету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]