Завозерскі сельсавет
Заво́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Завозер’е.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Семянецкі сельсавет у складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай). 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ветрынскага раёну.
16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Завозерскі.
20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну.
10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Абалоньне, Бецкае, Гарадзішча, Завозер’е, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлесьсе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова, Шастова — перададзеныя ў склад Гомельскага сельсавету[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 257
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 538