Захарніцкі сельсавет
Заха́рніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласьці. Цэнтар — вёска Захарнічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласьці БССР шляхам абʼяднаньня скасаваных Булаўкаўскага й Грамоўскага сельсаветаў. 20 мая 1960 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Бельскага (2 населеныя пункты: Дохнары й Рудня), Сястронкаўскага (10 населеных пунктаў: Булаўкі, Верабʼі, Ґендзікі, Гнілішча, Горбаткі, Жарцы, Капавішча, Козьзі Горкі, Ламавіца й Маладзёжкі) і Тросьніцкага (14 населеных пунктаў: Баранава, Баяноўшчына, Баравуха-2, Баравуха-3, Дразды, Дом інвалідаў, Захарнічы, Пагіршчына, Пазьнякова, пасёлак Полацкага лясгаса, Скавародзіна, Спас-Слабада, Чарняшчына й Янкава) сельсаветаў.
На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|