Сэул
Сэул | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 18 да н. э. | ||||
Краіна: | Паўднёвая Карэя | ||||
Кіраўнік: | Oh Se-hoon[d] | ||||
Плошча: | 605,25 км² | ||||
Вышыня: | 38 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 10 421 782 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 17 218,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+9 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°33′36″ пн. ш. 126°59′24″ у. д. / 37.56° пн. ш. 126.99° у. д.Каардынаты: 37°33′36″ пн. ш. 126°59′24″ у. д. / 37.56° пн. ш. 126.99° у. д. | ||||
Сэул | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.seoul.go.kr, http://english.seoul.go.kr/ |
Сэу́л, Саўль (па-карэйску: 서울, соўль, «сталіца»; па-японску: 京城, けいじょう, кэйдзё, «сталічны замак»[1]) — найбольшы горад і сталіца Паўднёвай Карэі, горад з асаблівым статусам. Разьмешчаны на рацэ Ханган на паўночным захадзе краіны, прыблізна за 50 кілямэтраў ад мяжы краіны з Паўночнай Карэяй. Сэул зьяўляецца горадам зь вялікай гісторыяй: быў сталіцай дынастыі Пэкчэ (18 да н. э. — 660) і дынастыі Чосан (1392—1910). У 1394 годзе Сэул стаў сталіцай Карэі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая назва гораду — Вірэсон, быў сталіцай дзяржавы Пэкчэ з 370 году н. э. У часы панаваньня дынастыі Кар’ё быў вядомы як Хансон (кіт. 汉城, «крэпасць на беразе ракі Ханган»). У часы дынастыі Чосан, распачатай у 1394 годзе, быў сталіцай дзяржавы й называўся Ханян (кіт. 汉阳). У гады японскага каляніяльнага панаваньня на тэрыторыі гораду разьмяшчалася адміністрацыйная адзінка Кёнсан (яп. 京城, Кэйдзё), пасьля вызваленьня ў 1945 годзе была канчаткова зацьвярджана назва Сэул.
Пэкчэ, адно з трох карэйскіх каралеўстваў, было заснавана ў 18 годзе да н. э., са сталіцай у горадзе Вірэсон у раёне сучаснага Сэула. З тых часоў захаваліся руіны гарадзкіх сьценаў. Кіраваньне горадам неўзабаве перайшло ад Пэкчэ да Каро ў V стагодзьдзі, а затым да Сілы ў VI стагодзьдзі. У XI стагодзьдзі ўрад Каро, якое заваявала Сіла, пабудавала крэпасьць, вядомую як «Паўднёвая Сталіца». Калі Чосан зьмяніла Каро, сталіца была перанесена ў Сэул (Хансон, пазьней Ханян), дзе заставалася да канца панаваньня дынастыі.
Першапачаткова горад быў цалкам акружаны сьцяной вышынёй да сямі мэтраў для абароны насельніцтва ад дзікіх жывёлаў, разбойнікаў і варожых войскаў. Затым горад павялічыўся за сьцены і, хоць яны зараз не існуюць, акрамя невялікага вучастка на поўнач ад цэнтра горада, брамы існуюць і па сёньня, самыя вядомыя зь іх: Намдэмун і Тондэмун. У часы Чосан брамы адчыняліся й зачыняліся штодня пад гукі вялікіх званоў.
11 лютага 2008 году брама Намдэмун, пабудаваная ў 1398 годзе, была амаль цалкам зьнішчана агнём - падпал зладзіў пажылы мешчанін, звароты пра разгляд жыльлёвай праблемы якога гарадзкія ўлады сыстэматычна ігнаравалі, кампанія-забудоўшчык выплаціла гэтаму мешчаніну прыніжаную суму кампэнсацыі за зямельны вучастак, які разьмяшчаўся на тэрыторыі вызначанай забудовы. Пазьней, пасьля злову падпальшчыка паліцыяй, ён раскаяўся ў зробленым і папрасіў у нацыі прабачэньня за сваю правіну. Раней гэты ж чалавек зладзіў падпал ў сэульскім палацы Чхангенгун. Брама ня мела аховы, магчыма, таму, што нікому ў галаву прыйсьці не магло замахвацца на нацыянальны набытак № 1.
Асноўная прычына практычна поўнай няздольнасьці пажарных справіцца з агнём складалася ў тым, што брама была драўлянай, і ўся ейная канструкцыя была прасякнутая воданепрымальным сродкам для абароны ад ападкаў. У выніку гэта ж сродак адштурхоўваў ваду, якой пажарныя разьлікі на працягу некалькіх гадзінаў палівалі падпаленую браму. Урад Рэспублікі Карэя паабяцаў нацыі на працягу трох гадоў аднавіць вароты, для чаго былі выдзелены фінансавыя сродкі ў памеры 21 мільёнаў даляраў ЗША. Па інфармацыі некаторых сэульскіх газэтаў, частка кампаніяў-падрадчыкаў па аднаўленьню брамы падахвоцілася вырабляць працы за дарма.
У час вайны ў Карэі Сэул двойчы пераходзіў у рукі паўночнакарэйскіх і кітайскіх войскаў (у чэрвені — верасьні 1950 і студзені — сакавіку 1951 гадоў). У выніку баявых дзеяньняў горад быў моцна разбураны. Больш за 191 тысячу пабудоваў, 55 тысяч жылых дамоў і 1000 прадпрыемстваў ляжала ў руінах. У дадатак, паток уцекачоў запоўніў горад, павялічыўшы колькасьць насельніцтва да 2,5 мільёнаў, большай часткай бяздомных. Пасьля вайны Сэул быў хутка адноўлены й зноўку стаў палітычным і эканамічным цэнтрам краіны. Сёньня насельніцтва горада — гэта чвэрць насельніцтва Паўднёвай Карэі, Сэул займае сёмае месца сярод гарадоў сьвету па колькасьці штаб-кватэраў карпарацыяў, якія ўваходзяць у сьпіс пяцісот найбуйнейшых транснацыянальных карпарацыяў паводле вэрсіі часопіса Fortune[2].
У 1988 годзе Сэул стаў сталіцай XX летніх Алімпійскіх гульняў, а ў 2002 годзе — адным зь месцаў правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат Сэулу вызначаецца як мусонны. Сэул знаходзіцца на адной шыраце з поўднем Турэччыны, Грэцыяй, Гішпаніяй і іншымі цёплымі краінамі, тым ня менш у горадзе, нягледзячы на тое, што ён акружаны морам, адзначаецца ўстойлівая, хоць і недоўгачасовая мяккая зіма. Сярэдні мінімум у студзені дасягае -6 °C.
Лета ў горадзе ня толькі вельмі сьпякотнае, бо сярэдняя тэмпэратура жніўня складае 25,4 °C, але й вельмі вільготнае. Аднак моцная сьпякота ў горадзе бывае рэдка, і тэмпэратура вельмі рэдка дасягае 35 °C і вышэй. Гэтым Сэул адрозьніваецца ад гарадоў з трапічным пустэльным і стэпавым кліматам, як то Каір, Ташкент, Астрахань і іншыя, у якіх падобная сярэдня тэмпэратура ў ліпені. Улетку ў горад прыходзіць мусон, які назіраецца з траўня па верасень, і сярэднямесячная колькасьць ападкаў перавышае 300 мм. За суткі часам можа выпасьці больш за 100 мм ападкаў, а пры праходжаньні тайфуну - больш за 250 мм ападкаў. У астатнія поры года пераважаюць вятры з мацерыка, а ўзімку пераважае антыцыклёны тып надвор’я. Сэул не абаронены ад паўночных вятроў гарамі, часам у горадзе тэмпэратура можа апускацца да тэмпэратур у -15 °C і ніжэй.
Кліматычныя зьвесткі для Карачы | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 13,5 | 18,7 | 23,0 | 29,8 | 32,4 | 37,4 | 38,4 | 38,1 | 36,0 | 29,6 | 24,0 | 19,6 | 38,4 |
Сярэдні максымум t, °C | 1,6 | 4,1 | 10,2 | 17,6 | 22,8 | 26,9 | 28,8 | 29,5 | 25,6 | 19,7 | 11,5 | 4,2 | 16,9 |
Сярэдняя t, °C | −2,7 | −0,1 | 5,5 | 12,2 | 17,4 | 21,9 | 24,9 | 25,4 | 20,8 | 14,4 | 6,8 | 0,2 | 12,2 |
Сярэдні мінімум t, °C | −6,1 | −4,1 | 1,1 | 7,3 | 12,6 | 17,8 | 21,8 | 22,1 | 16,7 | 9,8 | 2,9 | −3,4 | 8,2 |
Абсалютны мінімум t, °C | −22 | −19,8 | −15,3 | −4,6 | 4,6 | 7,0 | 11,9 | 12,5 | 3,9 | −2,6 | −11,5 | −18,1 | −22 |
Норма ападкаў, мм | 22 | 24 | 46 | 77 | 102 | 133 | 328 | 348 | 138 | 49 | 53 | 25 | 1345 |
Крыніца: worldweather.org, Надвор’е й клімат |
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэул вядомы сваёй шчыльнасьцю насельніцтва, якая амаль у два разы больш за шчыльнасьць Нью-Ёрку й у восем разоў больш за шчыльнасьць Рыму, хоць і некалькі менш, чым шчыльнасьць Парыжу. Шчыльнасьць ягонай аглямэрацыі зьяўляецца самым высокім у АЭСіР[3]. Амаль усе жыхары Сэула зьяўляюцца карэйцамі, але існуюць невялікія кітайскія й японскія меншасьці. З 2009 году насельніцтва горада складае 10,208,302 чалавек[4]. Лік іншаземцаў, якія пражываюць у Сэуле, складаў 255,501 чалавек у 2010 годзе ў адпаведнасьці з афіцыйнымі дадзенымі[5]. На канец чэрвеня 2011 году 10,29 млн грамадзянаў рэспублікі жылі ў горадзе. Гэта на 0,24% менш у параўнаньні з паказчыкам канца 2010 году. На чэрвень 2011 году 281 780 замежнікаў былі разьмешчаны ў Сэуле. Зь іх 186,631 замежнікаў (66%) былі грамадзянамі Народнай Рэспублікі Кітай, але прадстаўнікамі карэйскай нацыянальнасьці. Гэты паказчык на 8,84% большы ў параўнаньні з аналягічным паказчыкам канца 2010 году й 12,85% у параўнаньні з чэрвенем 2010 году. Наступная па велічыні група складалася з грамадзянаў КНР, якія ня мелі карэйскай этнічнай прыналежнасьці; 29,901 зь іх пражывалі ў Сэуле. Наступная высокая група складалася з 9,999 грамадзянаў Злучаных Штатаў. Наступнай па колькасьці групаў зьяўляюцца прадстаўнікі Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), маючы 8717 чалавек колькасьці[6].
Двума асноўнымі рэлігіямі ў Сэуле зьяўляюцца будызм і хрысьціянства. Іншыя рэлігіі ўключаюць шаманізм і канфуцыянства, апошняя разглядаецца хутчэй як распаўсюджаная сацыяльная філязофія, а не рэлігія.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штаб-кватэры такіх сусьветнавядомых кампаніяў як, то Samsung, LG, Hyundai, Kia і SK, знаходзяцца ў Сэуле, што робіць горад адным з галоўных бізнэс-цэнтраў сьвету. Нягледзячы на тое, што на ягонкю долю прыпадае толькі 0,6 адсотка тэрыторыі Паўднёвай Карэі, Сэул вырабляе 21 адсоткаў СУП краіны[7].
Фінансы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адносна вялікая колькасьць транснацыянальных кампаніяў маюць штаб-кватэры ў Сэуле[8]. Сярод міжнародных банкаў свае філіялы ў Сэуле маюць Citigroup, Deutsche Bank, HSBC, Goldman Sachs, JPMorgan Chase, Barclays, Grupo Santander, UBS, Credit Suisse, UniCredit, Société Générale, Calyon, BBVA, Macquarie Group, ING Bank і Standard Chartered. Korea Exchange Bank таксама мае штаб-кватэру ў горадзе.
Рынкі й крамы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбуйнейшым рынкам у Паўднёвай Карэі зьяўляецца рынак Дангдаэмун, які знаходзіцца ў Сэуле. Мэндонгдонг зьяўляецца гандлёва-забаўляльнай зонай у цэнтры горада Сэул, дзе месьцяцца крамы сярэдняй і элітнай клясы, модныя бутыкі й міжнародныя брэндавыя крамы. Непадалёк ад рынку Намдэмун, названы ў гонар брамы Намдэмун, знаходзіцца найстарэйшы сталы працуючы рынак у Сэуле. Сынчхон зьяўляецца гандлёвым раёнам, які абслугоўвае галоўным чынам моладзь і студэнтаў. Інсадонг зьяўляецца культурным арт-рынкам у Сэуле, дзе можна набыць традыцыйныя й сучасныя карэйскія творы мастацтва, як то карціны, скульптуры й каліграфіі. Гвангхак-донг ёсьць блышыны рынак, а таксама ў Сэуле ёсьць антыкварны рынак Янганпэонг. Некаторыя крамы для мясцовых дызайнэраў былі адчынены ў Самчэонг-дон, дзе шматлікія знаходзяцца невялікія мастацкія галерэі. Ітхэвон абслугоўвае галоўным чынам замежных турыстаў і амэрыканскіх жаўнераў, якія базуюцца ў горадзе. Раён Гангнам зьяўляецца адным з самых заможных раёнаў у Сэуле й адрозьніваецца модным і высакаклясным гандлёвым цэнтрам COEX Mall. Аптовыя рынкі ўключаюць у сябе Нарянгджын і Гарак. Енсанскі рынак электронікі зьяўляецца найбуйнейшым рынкам электронікі ў Азіі. Гасанскі лічбавы комплекс таксама прапануе шырокі спэктар электронных прадуктаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтрапалітэн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе дзейнічае мэтрапалітэн, па аб’ёмах пасажыраперавозак які займае адно зь першых месцаў у Азіі. Дзевяць лініяў мэтро маюць нумары ад 1 да 9, ёсьць лінія Чунансон (па-карэйску: 중앙선), якая зьяўляецца чыгункай, але мае агульныя станцыі перасадак зь лініямі мэтрапалітэна, і лінія Пундансон (па-карэйску: 분당선), таксама адносіцца хутчэй да чыгунцы, чым да лініі мэтрапалітэна. Гэтая лінія складаецца з 20 станцыяў, але на тэрыторыі горада мае толькі 8 станцый.
Вызначэньне колькасьці станцыяў мэтро, якія належаць да гораду, зьяўляецца вельмі складанай справай з прычыны цеснага ўзаемадзеяньня дзяржаўнага і прыватнага капіталаў пры будаўніцтве лініяў мэтрапалітэна, а таксама ў сувязі з тым, што сэульскае мэтро першапачаткова зьявілася як частка прыгараднай чыгункі, бо першая лінія мэтро была ўсяго толькі злучальным участкам двух прыгарадных чыгунак.
Дзявятая лінія мэтро была ўведзена ў эксплюатацыю ў 2009 годзе. Яна цягнецца ўздоўж паўднёвага берага ракі Ханган і складаецца з 36 станцыяў. На схемах мэтрапалітэна лініі й станцыі пранумараваны, што дазваляе замежнікам даволі лёгка арыентавацца пры назначэньні сустрэчаў на пэўных станцыях. Назвы ўсіх станцыяў і наогул усе паказальнікі ў мэтрапалітэне прадубляваныя на ангельскай мове.
Гарадзкі транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартны бум у Сэуле бярэ свой пачатак у эпоху Карэйскай імпэрыі, калі былі пракладзеныя першыя аўтадарогі й першая чыгунка да Сіныйджу. З тых часоў транспартная сыстэма горада моцна разраслася, зрабіўшы яго адным з найбуйнейшых транспартных вузлоў Азіі. У горадзе пракладзены мэтрапалітэн з дзевяцьцю лініямі, дзейнічае каля 200 аўтобусных маршрутаў, і шэсьць вялікіх аўтастрадаў, якія вядуць да раёнаў горада й ягоных прыгарадаў. Сэул злучаецца зь іншымі гарадамі краіны з дапамогай хуткаснай чыгункі KTX, якая зьяўляецца адной з самых хуткіх у сьвеце.
Да сярэдзіны 1970-х гадоў у бізнэсовым цэнтры Сэулу існаваў і трамвайны транспарт, аднак у сувязі з пачаткам уводу ў эксплюатацыю мэтрапалітэну, а таксама з той акалічнасьцю, што трамвайныя шляхі займалі занадта шмат месца на вузкіх вулачках Сэулу ва ўмовах сталага павелічэньня колькасьці аўтатранспарту, было прынята рашэньне скасаваць трамвайныя маршруты.
У горадзе й на міжгародніх маршрутах вельмі разьвіты аўтобусны транспарт. Аўтобусы маюць перавагу перад прыватным аўтатранспартам і гэтае правіла выконваецца ў абсалютнай большасьці выпадкаў, але асноўныя парушальнікі гэтага правіла ёсьць таксісты, зь якімі ў кіроўцаў аўтобусаў ідзе непрымірымая варожасьць. Аднак у сувязі зь няўхільным ростам асабістага аўтатранспарту некалькі гадоў таму сур’ёзна паўстала праблема затораў на дарогах. Гэтую праблему для аўтобусаў збольшага атрымалася вырашыць, дзякуючы ініцыятыве цяперашняга прэзыдэнта. У выніку некаторых новаўвядзеньняў час паездкі мяшчанаў з паўднёвых раёнаў Сеула ў цэнтар горада раніцай і з цэнтра горада ўвечары па гэтым маршруце скарацілася прыкладна ў 2,5—3 разы. Адразу ж усьлед за гэтым новаўвядзеньнем у іншых раёнах Сэула рушылі аналягічныя зьмены.
Паветраны транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад абслугоўваецца двума аэрапортамі. Аэрапорт Кімпхо доўгі час быў адзіным у краіне міжнародным аэрапортам. У сакавіку 2001 году адчыніўся Міжнародны аэрапорт Інчхон ў аднайменным прыгарадзе Сэула. Пасьля гэтага аэрапорт Кімпхо стаў ажыцьцяўляць толькі ўнутраныя рэйсы, за выключэньнем рэйсаў у Токіё і Шанхай. Інчхонскі аэрапорт ўваходзіць у лік найбуйнейшых аэрапортаў ува Ўсходняй Азіі, разам з аэрапортамі Ганконга й Сынгапура. Абодва аэрапорта зьвязаныя з Сэулам хуткаснымі аўтамагістралямі. У 2008 годзе было адчынена чыгуначнае паведамленьне паміж аэрапортамі Кімпхо й Інчхон. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва хуткаснай чыгункі, якая будзе зьвязваць Міжнародны аэрапорт Інчхон з Цэнтральным вакзалам Сэулу.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва Сэулу ў пэрыяд знаходжаньня Карэйскага паўвострава пад уладай Японскай імпэрыі з 1910 да 1945 гадоў.
- ^ GLOBAL CITIES & DEVELOPMENTAL STATES. New York, Tokyo, Seoul
- ^ «Seoul ranks highest in population density among OECD countries» Source-OECD report
- ^ «Seoul Statistics (Population)». Seoul Metropolitan Government
- ^ Park, Chung-a. «Foreign population in Seoul continue to dwindle». Korea Times.
- ^ «Korean Chinese account for nearly 70% of foreigners in Seoul». The Korea Times. September 11, 2011.
- ^ «Welcome to KTC». Lmg.go.kr.
- ^ «Global : Cities». CNN.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт гарадзкой адміністрацыі
- i Tour Seoul. Афіцыйны турыстычны сайт гораду
- Фатаграфіі гораду