Перайсьці да зьместу

Ганалулу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганалулу
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна ЗША
Штат Гаваі
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Honolulu[d] Rick Blangiardi[d][1]
Геаграфія
Плошча 177,2 км²
Вышыня НУМ 6 м
Часавы пас HAST[d]
Каардынаты 21°18′ пн. ш. 157°49′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 337 256 чал. (2010)
Этнахаронімы Honolulan, Honoluluano і honoluluense[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 808
Паштовы індэкс 96801, 96802, 96803, 96804, 96805, 96806, 96807, 96808, 96809, 96810, 96811, 96812, 96813, 96814, 96815, 96816, 96817, 96818, 96819, 96820, 96821, 96822, 96823, 96824, 96825, 96826, 96828, 96830, 96836, 96837, 96838, 96839, 96840, 96841, 96843, 96844, 96846, 96847, 96848, 96849 і 96850
Сайт www.honolulu.gov
Ганалулу на мапе Гаваяў
Ганалулу
Ганалулу
Ганалулу

Ганалулу (па-ангельску: Honolulu) — найбуйнейшы горад і сталіца штату Гаваі (ЗША), а таксама адміністрацыйны цэнтар вострава Оаху. Горад стаў сталіцай Гаваяў у 1845 годзе, калі яна была перанесеная зь места Лахайна на востраве Маўі.

У перакладзе з гавайскай мовы «Ганалулу» значыць «прыхаваная затока», альбо «ціхі порт»[3]. Месцазнаходжаньне гораду паміж Усходам і Захадам абумовіла ягоны статус як буйнога турыстычнага і гандлёвага цэнтру.

Паводле перапісу 2010 году Ганалулу налічвае 390 738 жыхароў. Сярэдні ўзрост — 40 гадоў для мужчынаў, 43 — для жанчынаў.

Большасьць насельніцтва (54,8%) мае азіяцкае паходжаньне, зь іх 19,9% японцы, 13,2% філіпінцы, 10,4% кітайцы, 4% карэйцы, 2% віетнамцы, а таксама індыйцы, інданэзійцы, тайцы і іншыя. Амэрыканцы й групы эўрапейскага паходжаньня складаюць 17,9%, афраамэрыканцы — 1,5%, гавайцы й палінэзійцы — 8,4%.

Найбуйнейшы на астравах Міжнародны аэрапорт Ганалулу служыць асноўнай брамай для вялізнай турыстычнай індустрыі. Штогод Ганалулу наведваюць больш за тры мільёны турыстаў, прыносячы гораду прыбытак звыш 10 мільярдаў даляраў. У Ганалулу таксама зьмяшчаецца штаб-кватэра Гавайскіх авіялініяў.

Іншыя асноўныя галіны эканомікі Ганалулу складаюць абаронны комплекс, прамысловасьць, навука і адукацыя. У даліне Маноа знаходзіцца найбуйнейшы кампус Унівэрсытэту Гаваяў.

Штат Гаваі мае ўласную сыстэму банкаў. Аснову яе складаюць два найбуйнейшыя — Банк Гаваяў і Першы Гавайскі банк.

Найбольш вядомыя турыстычныя месцы ў Ганалулу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Вайкікі (Waikiki) — адзін з найзнакаміцейшых пляжаў у сьвеце.
  • Ала Моана (Ala Moana) — найбуйнейшы ў сьвеце гандлёвы цэнтар на вольным паветры.
  • Палац Іолані ('Iolani Palace) — адзіны на тэрыторыі ЗША каралеўскі палац.
  • Затока Ханаума (Hanauma Bay) — затоплены вульканічны кратэр, вядомы сваёй біялягічнай разнастайнасьцю.
  • Музэй Бішоп (Bishop Museum) — найбуйнейшы музэй прыродазнаўства і культуры Гаваяў.
  • Дыямэнтавая гара (Diamond Head) — вульканічны кратэр папулярны клясычным відам на Вайкікі зь вяршыні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ганалулусховішча мультымэдыйных матэрыялаў