Перайсьці да зьместу

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
XXXIII летнія Алімпійскія гульні
Горад-арганізатар Парыж, Францыя
Колькасьць атлетаў 10 500[1]
Узнагароды 329 у 32 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 26 ліпеня
Цырымонія закрыцьця 11 жніўня
Афіцыйна адкрыў Эманюэль Макрон
Стадыён Стад дэ Франс
Афіцыйны сайт paris2024.org

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году (афіцыйна — Гульні XXXIII Алімпіяды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое зьяўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Былі праведзеныя з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 году ў Парыжы. На гульнях упершыню ладзіліся спаборніцтвы ў брэйкдансінгу, а таксама гэта былі апошнія Алімпійскія гульні, якія праводзіліся падчас кіраваньня Томаса Баха[2].

Парыж раней ужо ладзіў алімпійскія спаборніцтвы ў 1900 і 1924 гадах, і, такім чынам, горад стаў другім у сьвеце, які тры разы прымаў летнюю Алімпіяду пасьля Лёндану (1908, 1948 і 2012). Калі ўлічваць і зімовыя Алімпійскія гульні, тады агулам гэта былі шостыя гульні, якія ладзіліся ў Францыі. Да гэтага апошнімі былі зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году, якія праводзіліся ў Абэрвілі. Гульні вярнуліся да свайго традыцыйнага 4-гадовага алімпійскага цыклю пасьля летняй Алімпіяды 2020 году ў Токіё, якая ладзілася ў 2021 годзе. Тады затрымка была абумоўленая сусьветнай пандэміяй каранавірусна інфэкцыі.

13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра рашэньне даслаць запрашэньне 203 з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК) на Алімпіяду 2024 году. Адмовіліся запрасіць НАКі Беларусі, Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі[3].

Выбар месца правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Алімпійскія колцы, усталяваныя на пляцу Атэль-дэ-Віль.

Парыж, Гамбург, Будапэшт, Рым і Лос-Анджэлес першапачаткова былі гарадамі-кандыдатамі. Пазьней Гамбург, Будапэшт і Рым адклікалі свае заяўкі. У выніку перамоваў у чэрвені — ліпені 2017 году паміж МАК і прадстаўнікамі Парыжу і Лос-Анджэлесу было прынятае рашэньне, што ў 2024 годзе гульні пройдуць у Парыжы, а ў 2028 годзе — у Лос-Анджэлесе. Кандыдатура Парыжу як месца правядзеньня гульняў 2024 году была зацьверджаная на 131-й сэсіі МАК 13 верасьня 2017 году[4].

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году
Вынікі галасаваньня
Горад Краіна Вынік
Парыж Францыя Францыя Абараны гаспадаром Алімпіяды-2024
Лос-Анджэлес ЗША ЗША Абараны гаспадаром Алімпіяды-2028
Гамбург Нямеччына Нямеччына Адклікалі заяўкі
Рым Італія Італія
Будапэшт Вугоршчына Вугоршчына

Цырымонія адкрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Імпрэза ў Садах Тракадэро, дзе будзе ладзіцца афіцыйная частка цырымоніі адкрыцьця.

Цырымонія адкрыцьця пачалася 26 ліпеня 2024 году ў 20:30 па менскім часе[5]. Гэта быў другі выпадак у гісторыі, калі адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў адбылося па-за стадыёнам. Першай была цырымонія адкрыцьця летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 году[6]. Парад нацыяў ладзіўся ў час параду чоўнаў на Сэне ад Аўстэрліцкага да Енскага мосту. Афіцыйная частка ладзілася на пляцу Тракадэро на часовым стадыёнчыку. Маршрут параду, які цягнуўся шэсьць кілямэтраў, улучаў культурніцкія элемэнты цырымоніі і славутасьці Парыжу[7]. Рэжысэрам цырымоніяў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году быў прызначаны Тама Жалі[8][9][10].

Арганізатары нараклі цырымонію самай захапляльнай і дасяжнай цырымоніяй адкрыцьця ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, а прэзыдэнт Парыскага арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў Тоні Эстанге перад пачаткам гульняў заявіў, што яна будзе дармовай, у выніку чаго як меркавалася, яе наведаюць да 600 тысячаў гледачоў, што сьведчыць пра агульную мэту арганізатараў зрабіць Алімпіяду напраўду народнай[11][12]. На глядацкіх пляцоўках на ніжніх берагах Сэны плянавалася прысутнасьць 100 тысячаў гледачоў, якія набудуць квіткі, а таксам блізу 200 тысячаў гледачоў, якія займуць бясплатныя глядацкія пляцоўкі на верхніх берагах. У дадатак да гэтага, частка цырымоніі была бачная зь іншых грамадзкіх месцаў і будынкаў. У сакавіку 2024 году зь меркаваньняў бясьпекі ўрад Францыі пастанавіў, каб доступ да месцаў на верхнім беразе быў толькі на запрашэньне[11][13], а ў красавіку 2024 году прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон заявіў, што цырымонія можа быць скарочаная або праведзеная звычайным спосабам на Стад дэ Франс, калі гэтае спатрэбіцца[6][14].

Праграма летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году уключала 329 праграмаў у 32 відах спорту, сярод якіх 28 лічыцца асноўнымі, бо былі прадстаўленыя на гульнях у 2016 і 2020 гадах[15]. Чатыры віду былі ўключаныя ў праграму. Гэтак Парыскім аргкамітэтам былі прапанаваныя брэйкдансінг, які ўпершыню зьявіцца ў праграме, а таксама скейтбордынг, спартовае скалалажаньне і сэрфінг, якія разыгрываліся яшчэ на папярэдняй Алімпіядзе[16][17][18]. Чатыры віды выбылі зь цяжкай атлетыкі. У веславаньні на байдарках і каноэ два спрынтарскія віды былі замененыя двума слаламамі, што захавала агульную колькасьць мэдалёвых камплектаў у ліку шаснаццаці. У спартовым скалалажаньні папярэдняе камбінаванае спаборніцтва было падзеленае на асобнае хуткаснае лажаньне і складанасьць-боўлдэрынг.

У праграме Алімпійскіх гульняў 32 віды спорту:

Цырымонія закрыцьця

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цырымонія закрыцьця была зладжаная на Стад дэ Франс 11 жніўня 2024 году[10]. Цырымонія прайшла пад назвай «Рэкорды». У ёй узялі ўдзел больш за сто артыстаў, у тым ліку акрабатаў, танцораў і артыстаў цырку[19].

ЦАЦырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1Фіналы спаборніцтваў ЦЗЦырымонія закрыцьця
Ліпень/Жнівень 2024 Ліпень Жнівень Узнагароды
24
Сер
25
Чац
26
Пят
27
Суб
28
Няд
29
Пан
30
Аўт
31
Сер
1
Чац
2
Пят
3
Суб
4
Няд
5
Пан
6
Аўт
7
Сер
8
Чац
9
Пят
10
Суб
11
Няд
ЦырымонііЦАЦЗ
Акадэмічнае веславаньне 2 4 4 4 14
Бадмінтон 1 1 1 2 5
Барацьба 3 3 3 3 3 3 18
Баскетбол Баскетбол 1 1 2
3×3 Баскетбол 2 2
Бокс 1 2 2 4 4 13
Брэйкдансінг 1 1 2
Валейбол Пляжны валейбол 1 1 2
Валейбол 1 1 2
Веславаньне на байдарках і каноэ Слалам 1 1 1 1 2 6
Спрынт 3 4 3 10
Ветразевы спорт 2 2 2 3 1 10
Водныя віды Сынхроннае плаваньне 1 1 2
Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
Плавальны маратон 1 1 2
Плаваньне 4 3 5 3 5 4 3 4 4 35
Воднае пола 1 1 2
Гандбол 1 1 2
Гімнастыка Спартовая 1 1 1 1 3 3 4 14
Мастацкая 1 1 2
Скачкі на батуце 2 2
Гольф 1 1 2
Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 1 15
Конны спорт
Выездка 1 1 2
Трохборства 2 2
Канкур 1 1 2
Лёгкая атлетыка 2 1 5 3 4 5 5 5 8 9 1 48
Настольны тэніс 1 1 1 1 1 5
Рэгбі-7 1 1 2
Роварны спорт Шаша 2 1 1 4
Трэк 1 1 2 2 2 1 3 12
BMX 2 2 4
Маўнтынбайк 1 1 2
Скейтбордынг 1 1 1 1 4
Спартовае скалалажаньне 1 1 1 1 4
Стралковы спорт 1 2 2 2 1 1 1 2 1 2 15
Стральба з лука 1 1 1 1 1 5
Сучаснае пяціборства 1 1 2
Сэрфінг 2 2
Трыятлён 2 1 3
Тэквандо 2 2 2 2 8
Тэніс 1 2 2 5
Футбол 1 1 2
Фэхтаваньне 2 2 2 1 1 1 1 1 1 12
Хакей на траве 1 1 2
Цяжкая атлетыка 2 2 2 3 1 10
Узнагароды за дзень13131911181623292020132126353913329
Узнагароды агулам132645567490113142162182195216242277316329
Ліпень/Жнівень 2024
24
Сер
25
Чац
26
Пят
27
Суб
28
Няд
29
Пан
30
Аўт
31
Сер
1
Чац
2
Пят
3
Суб
4
Няд
5
Пан
6
Аўт
7
Сер
8
Чац
9
Пят
10
Суб
11
Няд
Узнагароды
Ліпень Жнівень

Табліца мэдалёў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1Сьцяг ЗША ЗША404442126
2Сьцяг Кітаю Кітай40272491
3Сьцяг Японіі Японія20121345
4Сьцяг Аўстраліі Аўстралія18191653
5Сьцяг Францыі Францыя16262264
6Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды1571234
7Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія14222965
8Сьцяг Рэспублікі Карэя Рэспубліка Карэя1391032
9Сьцяг Італіі Італія12131540
10Сьцяг Нямеччыны Нямеччына1213833
11Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя107320
12Сьцяг Канады Канада971127
13Сьцяг Узбэкістану Узбэкістан82313
14Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына67619
15Сьцяг Гішпаніі Гішпанія54918
16Сьцяг Швэцыі Швэцыя44311
17Сьцяг Кеніі Кенія42511
18Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія4138
19Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя4037
20Сьцяг Бразыліі Бразылія371020
21Сьцяг Ірану Іран36312
22Сьцяг Украіны Украіна35412
23Сьцяг Румыніі Румынія3429
24Сьцяг Грузіі Грузія3317
25Сьцяг Бэльгіі Бэльгія31610
26Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя3137
27Сьцяг Сэрбіі Сэрбія3115
28Сьцяг Чэхіі Чэхія3025
29Сьцяг Даніі Данія2259
30Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан2237
Сьцяг Харватыі Харватыя2237
32Сьцяг Кубы Куба2169
33Сьцяг Бахрэйну Бахрэйн2114
34Сьцяг Славеніі Славенія2103
35Сьцяг краіны або тэрыторыі Тайвань2057
36Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя2035
37Сьцяг Ганконгу Ганконг2024
Сьцяг Філіпінаў Філіпіны2024
39Сьцяг Альжыру Альжыр2013
Сьцяг Інданэзіі Інданэзія2013
41Сьцяг Ізраілю Ізраіль1517
42Сьцяг Польшчы Польшча14510
43Сьцяг Казахстану Казахстан1337
44Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ПАР1326
Сьцяг Тайлянду Тайлянд1326
Сьцяг Ямайкі Ямайка1326
Індывідуальныя нэўтральныя атлеты1315
47Сьцяг Этыёпіі Этыёпія1304
48Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя1258
49Сьцяг Эквадору Эквадор1225
50Сьцяг Партугаліі Партугалія1214
51Сьцяг Грэцыі Грэцыя1168
52Сьцяг Аргентыны Аргентына1113
Сьцяг Тунісу Туніс1113
Сьцяг Эгіпту Эгіпет1113
55Сьцяг Батсваны Батсвана1102
Сьцяг Сьвятой Люсіі Сьвятая Люсія1102
Сьцяг Уганды Уганда1102
Сьцяг Чылі Чылі1102
59Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Дамініканская Рэспубліка1023
60Сьцяг Гватэмалы Гватэмала1012
Сьцяг Марока Марока1012
62Сьцяг Дамінікі Дамініка1001
Сьцяг Пакістану Пакістан1001
64Сьцяг Турэччыны Турэччына0358
65Сьцяг Мэксыкі Мэксыка0325
66Сьцяг Армэніі Армэнія0314
Сьцяг Калюмбіі Калюмбія0314
68Сьцяг Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі КНДР0246
Сьцяг Кыргыстану Кыргыстан0246
70Сьцяг Летувы Летува0224
71Сьцяг Індыі Індыя0156
72Сьцяг Малдовы Малдова0134
73Сьцяг Косава Косава0112
74Сьцяг Кіпру Кіпр0101
Сьцяг Манголіі Манголія0101
Сьцяг Панамы Панама0101
Сьцяг Фіджы Фіджы0101
Сьцяг Ярданіі Ярданія0101
79Сьцяг Таджыкістану Таджыкістан0033
80Сьцяг Альбаніі Альбанія0022
Сьцяг Грэнады Грэнада0022
Сьцяг Малайзіі Малайзія0022
Сьцяг Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка0022
84Сьцяг Замбіі Замбія0011
Алімпійская зборная ўцекачоў0011
Сьцяг Каба-Вэрдэ Каба-Вэрдэ0011
Сьцяг Катару Катар0011
Сьцяг Кот д’Івуару Кот д’Івуар0011
Сьцяг Пэру Пэру0011
Сьцяг Славаччыны Славаччына0011
Сьцяг краіны або тэрыторыі Сынгапур0011
Усяго3293303851044

Алімпійская афіша для гэтых гульняў была апублікаваная 4 сакавіка 2024 году. Распрацаваная Юго Гатані, афіша была зробленая ў выглядзе дыптыха, дзе адная палова выяўляе Алімпійскія гульні, а другая — Паралімпіяду. Упершыню алімпійская і паралімпійская афіша былі распрацаваныя разам, што было зроблена такім чынам, што кожны зь іх можа разглядацца як незалежная частка альбо як адзіная афіша. На ейнае стварэньне спатрэбілася 2 тысячы гадзінаў, а працы цягнуліся шэсьць месяцаў[20][21].

14 лістапада 2022 году Фрыгі пабачылі сьвет ў якасьці талісманаў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году. Яны ўяўляюць сабою пару антрапаморфных фрыгійскіх каўпакоў, гістарычны францускі сымбаль свабоды[22][23]. Марыяну звычайна малююць у фрыгійскім каўпаку, гэтак жа яна намаляваная на карціне Эжэна Дэлякруа «Свабода, якая вядзе народ»[24][25]. Абодва талісманы маюць агульны дэвіз: «Самі-адны мы ідзём хутчэй, але поруч мы ідзём далей»[26].

Эмблема летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году была прадстаўленая 21 кастрычніка 2019 году і была натхнёная стылем ар-дэко[27][28]. Выява сымбалізуе Марыяну, якая зважаецца нацыянальнай пэрсаніфікацыяй Францыі, з полымем, якое ў той жа час сымбалізуе ейныя валасамі. Эмблема таксама нагадвае залаты мэдаль. Тоні Эстанге патлумачыў, што эмблема сымбалізуе сілу і магію гульняў. Выкарыстаньне жаночай фігуры таксама служыць данінай павагі летнім Алімпійскім гульням 1900 году ў Парыжы, якія былі першымі, ў якіх дазволілі ўдзельнічаць жанчынам[29]. Эмблема была распрацаваная францускім дызайнэрам Сыльвэнам Бае[30] сумесна з францускай дызайнэрскай агенцыяй Royalties[30][31][32].

Апытанка Opinion Way паказала, што 83% французаў выказаліся, што ім падабаецца эмблема гульняў. Пагатоў, высокім атрымаўся адсотак ухвалы эстэтычнай прывабнасьці (82%) і крэатыўнасьці (78%)[33]. Упершыню летнія Паралімпійскія гульні 2024 году скарыстаюць тую ж самую эмблему, што і адпаведныя Алімпійскія гульні[34].

  1. «Gender equality and youth at the heart of the Paris 2024 Olympic Sports Programme». International Olympic Committee.
  2. «Thomas Bach re-elected as IOC president until 2025». The Associated Press.
  3. Беларусь не атрымае 26 ліпеня запрашэньне МАК на Гульні ў Парыжы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 ліпеня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2023 г.
  4. Paris set to host 2024 Olympics, Los Angeles to be awarded 2028 Games by IOC (анг.). ABC News. Праверана 1 жніўня 2017 г.
  5. Daffunchio Picazo, Raúl (9.03.2024). «Paris 2024: Opening Ceremony to start at 19:30». Inside the Games.
  6. 1 2 «Macron says Paris Olympics opening ceremony could be moved». BBC News.
  7. Ingle, Sean (13.12.2021). «Paris 2024 Olympic organisers reveal audacious plans for opening ceremony». The Guardian.
  8. «Tears and fears for the man planning Paris Olympics show». France 24.
  9. Pavitt, Michael (21.09.2022). «Paris 2024 names artistic director for Opening Ceremony on River Seine». Inside the Games.
  10. 1 2 «French stage director Thomas Jolly and filmmaker Michel Hazanavicius to direct opening and closing ceremonies for 2024 Paris Olympics». Associated Press.
  11. 1 2 «France halves crowd numbers for Olympics opening ceremony on River Seine». France 24.
  12. Pavitt, Michael (13.12.2021). «Paris 2024 confirms Seine will serve as venue for city-centre Olympic Opening Ceremony». Inside the Games.
  13. Harris, Rob (7.03.2024). «Paris Olympics: Opening ceremony could be cut back again over security fears». Sky News.
  14. Muñana, Gustavo (15.04.2024). «Macron: Stade de France could host Olympic opening ceremony if security is threatened». Inside the Games.
  15. «No Changes in Core Olympic Sports for Paris 2024». Around the Rings.
  16. «Olympic Games: Breakdancing takes step closer to Paris 2024 inclusion». BBC Sport.
  17. Diamond, James (19.07.2018). «Two phase selection process confirmed for new Paris 2024 sports but esports will not be considered». Inside the Games.
  18. «Gender equality and youth at the heart of the Paris 2024 Olympic Sports program». International Olympic Committee.
  19. May, Sam (5.07.2024). «Paris 2024: Closing ceremony of Olympics revealed». Inside the Games.
  20. «Paris 2024 Iconic Posters». Paris 2024.
  21. Muñana, Gustavo (5.03.2024). «'Surrealist' diptych poster for Paris 2024 Olympics». Inside the Games.
  22. «Avec ses produits dérivés, Paris 2024 veut faire sauter la banque». Francs Jeux.
  23. «Paris 2024 — The Mascots». Paris 2024.
  24. «Phrygian cap symbolising French republic chosen as 2024 Paris Olympics mascot». France 24.
  25. Rowbottom, Mike (14.11.2022). «Paris 2024 mascots revealed as Phrygian caps — cute ideals of liberty to power a sporting revolution». Inside the Games.
  26. Belam, Martin (14.11.2022). «Meet the Phryges: Paris 2024 Olympic and Paralympic mascots unveiled». The Guardian.
  27. Williams, Eliza (4.12.2019). «Trends of 2019: Branding». Creative Review.
  28. Wharton, David (24.10.2019). «Is it an Olympic logo? Or a coquettish scamp?». Los Angeles Times.
  29. «Olympic flame or dating ad? Paris 2024 logo divides opinion». BBC News.
  30. 1 2 «Trends of 2019: Branding and logos». Creative Review.
  31. «How Paris 2024 unveiled its new logo?». en24.news.
  32. Lepeltier, Nicolas (21.10.2019). «Paris 2024: le logo des Jeux Olympique’s dévoilé». Le Monde.
  33. «83% of French People Approve of New Paris 2024 Games Emblem». Paris 2024.
  34. Rowbottom, Mike (21.10.2019). «Paris 2024 unveil new shared Olympic and Paralympic Games emblem». Inside the Games.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]