Сьпіс фантанаў Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фантаны Менску — сукупнасьць фантанаў сталіцы Беларусі гораду Менску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водаправод з чыстай артэзіянскай вадой, ў Менску, у адным з галоўных гарадоў «Паўночна-Заходняга краю», быў адкрыты ў 1874 годзе. У гонар гэтай значнай для гораду падзеі, ў тым жа 1874 г., быў устаноўлены фантан «Хлопчык з лебедзем», у Аляксандраўскім сквэры. На пастамэнце фантана — памятная дата «1874». Гэта найстарэйшы фантан у горадзе Менску. У 1980-х гадах бронзавая кампазыцыя была па-вар’яцку зваленая вандаламі, пасьля чаго бронзавая скульптурная кампазыцыя «Хлопчык зь лебедзем» была адпраўлена на сваю першую рэстаўрацыю. Кампазыцыя фантана атрымала некаторыя архітэктурныя зьмены — зьніклі шэсьць вялікіх зялёных жабаў па краю басэйна.

Большасьць сёньняшніх фaнтанaў гораду Менску былі устаноўлены ў 1960-70 гады. Сёньня ў Менску налічваецца каля 60-ці фaнтанaў, і большасьць зь іх, ў асноўным, знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада.

Самы вялізны ў горадзе фантан знаходзіцца на Кастрычніцкім пляцы справа ад Палаца Рэспублікі — складаецца з 1300 струменяў.

Самая высотная кампазыцыя ў горадзе — на канале у раёне вуліцы Філімонава — струмені дасягаюць да 20 мэтраў.

Фантаны ў Менску працуюць не кругласутачна, па 12-14 гадзін ў суткі. Рэжым іх працы ў будзённыя дні — з 9 да 22 гадзін, у выходныя і сьвяточныя дні — з 8 да 23 гадзін.

Фота фантанаў, назва (калі ёсьць) і месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фота Назва (калі ёсьць), месцазнаходжаньне і кароткая інфармацыя
Каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Fontain Nezavisimosti.JPG На Плошчы Незалежнасьці
Theatre opera&ballet, Minsk.JPG Перад Нацыянальным тэатрам опэры і балету
Fontain Respubliki.JPG На Кастрычніцкім пляцы каля Палаца Рэспублікі. Самы вялікі ў горадзе фантан — складаецца з 1300 струменяў.
Park of Aleksandr, Minsk.JPG «Хлопчык зь лебедзем», год 1874, у Аляксандраўскім сквэры. Найстарэйшы фантан у горадзе Менску.
Fontain Sport.JPG «Сьпяваючыя фантаны», на праспэкце Пераможцаў каля Палаца спорту. Сьветaмузычны фантан. Адкрыты да Дню незалежнасьці 3 ліпеня 2009 г. Падсьветка ўключаецца ўвечары.
«Вянок», у парку Янкі Купалы. Перабудаваны ў 1972 г. да 90-годзьдзя Я. Купалы — над басэйнам круглай формы усталяваныя дзьве бронзавыя фігуры нахіленых дзяўчынаў, якія кідаюць у ваду вянкі.
Park Cheluskincev at Minsk1.JPG У парку Чалюскінцаў.
Fontain Komarovski.JPG Каля Камароўскага рынка. Аўтар скульптурнай кампазыцыі «Гусі» скульптар Уладзімер Жбанаў. Гэты фантан ня раз прызнаваўся лепшым фантанам г. Менска.
Fontain Komsomolskaya.jpg У сквэры па вуліцы Камсамольская (за помнікам Фэліксу Дзяржынскаму)
Fontain konc.Minsk.JPG Перад канцэртнай заляй «Менск», каля кафэ «Сьпяваючыя фантаны», паміж вуліцамі Ленiна i Кастрычніцкай
Fontain Lenina.JPG На бульвары па вуліцы Леніна, паміж унівэрмагамі «ГУМ» і «Цэнтральны»
Fontain Lenina2.JPG На вуліцы Леніна, за помнікам С.І. Грыцаўцу
Fontain Moskovski.JPG На вуліцы Маскоўская, каля Акадэміі кіраваньня
Fontain Svobody.JPG На плошчы Свабоды, каля Сьвятадухава сабора
Fontain Unost.JPG «Юнацтва», на вуліцы Бэрсана, каля Чырвонага касьцёла
Fountain pl.Kolas.JPG На плошчы Якуба Коласа
Fountain Moskou.JPG Перад кінатэатрам «Москва», па бакам кінатэатра
Fountain Maslenitsa Park Avenue.JPG Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, «Масленіца»
Fontain Pobeditelej.JPG Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў, насупраць Палаца спорту
Fountains in Pobeditelej.JPG Шэраг фантанаў «Часы года» на праспэкце Пераможцаў
Перад аэрапортам «Менск-1», побач з скрыжаваньнем вуліц Чкалава і Аэрадромнай
Fontain DK Zeleznodoroznikov.JPG Каля Палаца культуры чыгуначнікаў, на скрыжаваньні вуліц Варанянскага і Чкалава
Перад Менскім трактарным заводам
Fountain Filimonova.JPG На канале у раёне вуліцы Філімонaва. Самая высотная кaмпaзыцыя ў горадзе — струмені сягаюць да 20 мэтраў.
Fountain Beleckogo 10-1.JPG На канале па вуліцы Бялецкага (недалёка ад д.10/1)
Fountain BGTU.JPG На скрыжаваньні вуліцаў Сьвярдлова і Ўльянаўскaй, каля БГТУ.
VseshsvMinskFount.JPG На перакрыжаваньні вуліцаў Каліноўскага и Усесвяцкай, побач з храмам-помнікам у гонар Усіх Сьвятых і ў гонар бязьвінна забітых у Айчыне нашай. (фота фантана яшчэ не аткрытага, у стане завяршэньня)
FountainGricevca.jpg На перакрыжаваньні вуліц Грыцаўцы і бульвару Трактарабудаўнікоў.
Перад прахадной МТЗ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]