Сынагога Зальцмана (Менск)
сынагога | |
Сынагога Зальцмана
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | Вуліца Ракаўская (Менск) (24) |
Каардынаты | 53°54′19″ пн. ш. 27°32′49″ у. д. / 53.90528° пн. ш. 27.54694° у. д.Каардынаты: 53°54′19″ пн. ш. 27°32′49″ у. д. / 53.90528° пн. ш. 27.54694° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Дата заснаваньня | 1864 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сынагога Зальцмана | |
Сынагога Зальцмана на Вікісховішчы |
Сынаго́га Зальцмана — колішняя жыдоўская бажніца, якая месьціцца ў Менску на вуліцы Ракаўскай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сынагога была пабудаваная ў 1864 годзе на грошы купца Зальцмана для бедных жыдоў зь Менску на Ракаўскім прадмесьці, перабудаваная ў пачатку XX ст. Падчас Другой сусьветнай вайны была закінутая. Пасьля сканчэньня вайны была перабудаваная для разьмяшчэньня там спартовага клюбу. Цяпер там разьмяшчаецца шахматны цэнтар — спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву (СДЮШАР-11).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двухпавярховы са складаным плянам цагляны будынак. Галоўны фасад асымэтрычнай кампазыцыі, цэнтральная частка вылучаная рызалітам, завершаным фігурным атыкам. Вокны 1-га паверху паўцыркульныя, высокія, бязь ліштваў, другога — прастакутныя. У кутнім (у паўднёва-ўсходняй частцы) неглыбокім рызаліце прарэзанае вузкае высокае акно, якое асьвятляе лесьвічны вузел.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |