Востраў (горад)
| Востраў | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Пскоўская вобласьць | ||
| Дата заснаваньня | 1341 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 60 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 57°20′ пн. ш. 28°21′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 81152 | ||
| Паштовы індэкс | 181350 | ||
| Нумарны знак | 60 | ||
| Сайт | ostrov.reg60.ru | ||
| Востраў на мапе Расеі Востраў | |||
Во́страў (па-расейску: Остров) — горад (з 1341 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Востраўскага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва складае 20482 чалавекі паводле зьвестак за 2019 год.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакладная дата заснаваньня гораду невядома, аднак першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1341 году, калі мясцовыя жыхары прыйшлі на дапамогу пскоўскаму войску ў бітве супраць лівонцаў. У 1501 годзе лівонскія войскі захапілі і разрабавалі горад і крэпасьць, аднак у хуткім часе лівонцам прыйшлося адступіць.
У жніўні 1581 году горад быў захоплены войскам Стэфана Баторыя, але ўжо на наступны год горад прыйшлося пакінуць праз складаньне Ям-Запольскага міру, паводле якога паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай абвяшчаўся мір.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Востраў (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў