Невельскі раён
Невельскі раён | |
Невельский район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Невель |
Дата ўтварэньня | 1927 |
Насельніцтва (2005) | 29 700 |
Плошча | 2640 км² |
Месцазнаходжаньне Невельскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код аўтам. нумароў | 60 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Невельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Невель.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 2640 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны на частцы тэрыторыі скасаванага Невельскага павету Віцебскай губэрні у 1927 годзе ў Вялікалуцкай акрузе Ленінградзкай вобласьці, з 1929 году — у Заходняй вобласьці, а ад 1935 году — у Калінінскай вобласьці, з 1944 году — у Вялікалуцкай вобласьці і ад 1957 году — у Пскоўскай вобласьці. З 1 лютага 1963 па 2 студзеня 1965 году існаваў Невельскі прамысловы раён Пскоўскай вобласьці.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну на 2005 год — 29,7 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 289 населеных пунктаў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, у апрацоўчых вытворчасьцях (2006) склаў 0,24 млрд руб.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць чыгункі Санкт-Пецярбург — Кіеў і Вялікія Лукі — Полацак.
Невельскі раён мяжуе зь Беларусьсю, на асноўных магістралях арганізаваныя наступныя мытныя пераходы:
- «Невельскі» — в. Лобак;
- «Стайкі» — в. Стайкі;
- «Кліновае» — в. Кліновае.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Жукоўскіх у в. Канашова.
- Царква Сьв. Духа в. Плісы.
- Былая ўніяцкая царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Стайкі, помнік драўлянай архітэктуры барока.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Чарневіч (1728—1785) — генэральны вікарый ордэна езуітаў, памёр у Стайках