Себескі замак
Себескі замак — помнік гісторыі і абарочнай архітэктуры ў Себежы. Існаваў у XVI—XIX стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1414 годзе вялікі князь Вітаўт здабыў Себеж як прыгарад Пскова і ўлучыў яго ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
У 1535 годзе маскоўскія войскі зрубілі на месцы Себескага гарадзішча драўляную крэпасьць, г. зв. Іван-горад на Себежы, які ўжо праз год беспасьпяхова спрабавала ўзяць штурмам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1562 годзе Себеж занялі ліцьвіны, аднак канчаткова ён перайшоў ад іх за Стэфанам Баторыем ў 1579 годзе. Замак адбудавалі.
У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай замак захапілі маскоўскія войскі (вернуты Рэчы Паспалітай ў 1678 годзе)[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фартыфікацыі Себежу ў розны час мелі розныя памеры, у наш час ад іх мала што захавалася.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.