Вялікалуцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікалуцкі раён
Великолукский район
Coat of Arms of Velikoluksky rayon (Pskov oblast).png
Flag of Velikoluksky rayon (Pskov oblast).png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікія Лукі
Дата ўтварэньня 9 верасьня 1927
Насельніцтва 23 400
Плошча 2960 км²
Месцазнаходжаньне Вялікалуцкага раёну
Вялікалуцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вялікалуцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікія Лукі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 2960 км².

Раён мяжуе на ўсходзе з Куньінскім раёнам, на поўдні — з Усьвяцкім, на паўднёвым захадзе — зь Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці; на поўначы і паўночным усходзе — зь Цьвярской вобласьцю.

Асноўныя рэкі — Ловаць, Кунья, Насва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 9 верасьня 1927 году ў складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку земляў Вялікалуцкага і Таропецкага паветаў скасаванай Пскоўскай губэрні. У 1929 годзе перададзены ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, ад 1935 году ў складзе Калінінскай вобласьці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 годзе — у склад Пскоўскай вобласьці.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 23,4 тыс. чалавек (без райцэнтру), у Вялікіх Луках жывуць каля 98 тыс. Усяго налічваецца 466 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну маецца 11 сельскіх паселішчаў:

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працягласьць аўтамабільных шляхоў раёну — 548 км (зь іх 73 % — з асфальтабэтонным пакрыцьцём). З усходу на захад раён перасякае аўтамагістраль «Балтыя» Масква — Валакаламск — да мяжы з Латвіяй. Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Масква — Рыга і Балагое-Маскоўскае — Вялікія Лукі — Полацак. Усе чыгункі аднакалейныя і неэлектрыфікаваныя.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікалуцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў