Перайсьці да зьместу

Даліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Даліны»)
Даліна ракі ў Ісьляндыі

Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часьцей за ўсё даліны ўзьнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.

Пачатковай формай далін зьяўляюцца яры, што ўтвараюцца пэрыядычнымі вадатокамі.

У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразьвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.

Даліны дзеляцца:

  • V-падобныя — выгляд нагадвае літару V, сустракаюцца ў горных частках рэк, вынік эрозіі ўніз.
  • U-падобныя — выгляд нагадвае літару U, сустракаюцца ў раўнінных частках цячэньня рэк, узьнікае ў выніку дзеяньня эрозіі ў бакі, ці ўзьдзеяньня ледавіка на раўніны.