Прэс-клюб Беларусь
Прэс-клюб Беларусь | |
![]() | |
Дата ўтварэньня | 29 ліпеня 2011 (9 гадоў таму) |
---|---|
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | забесьпячэньне свабоды слова |
Штаб-кватэра | Кракаўскае прадмесьце, 64 Варшава, Польшча |
Зьвязаныя кампаніі | «Press Club Polska», БАЖ |
Сайт | http://press-club.by |
Прэс-клюб Беларусь — клюб, створаны ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі. Працуе на плятформе і пры падтрымцы «Прэс-клюбу Польшча». Паводле правілаў сеткі міжнародных клюбаў, можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[1]. З кастрычніка 2014 году рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Менску.[2]
Сярод заснавальнікаў клюбу Юлія Слуцкая, Зьміцер Новікаў, Аляксандар Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандар Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётар Марцаў.
Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым мэдыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[3].
Зьяўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпляматамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[4].
Падчас Генэральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, Прэс-клюб Беларусь быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэсавых клюбаў і атрымаў статус назіральніка[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь
- ^ http://press-club.by/пра-нас/
- ^ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» naviny.by[прыбраць шаблён]
- ^ Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве
- ^ Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info