Перайсьці да зьместу

Плошча 2010 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пло́шча 2010 го́ду[1] — мірная дэманстрацыя супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году і ўдзелу ў іх адзінаўладнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Дэманстрацыя была разагнаная Ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Арганізатары і шэраг удзельнікаў мітынгу пасаджаныя за краты. Падставай турэмнага зьняволеньня паслужылі разьбітыя шыбкі Дома ўраду.

Яшчэ напярэдадні выбараў Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саньнікаў і Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў да сходу на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 сьнежня. Да яе былі сьцягнуты ўзмоцненыя сілы міліцыі. У Менску былі недаступныя шэраг апазыцыйных сайтаў, а таксама LiveJournal, Twitter і некаторыя іншыя сайты[2][3]. Таксама недаступныя сайты па абароненым пратаколе HTTPS. Акрамя таго, падчас нападу працяглы час былі недаступныя апазыцыйныя сайты «Беларускі партызан» і «Хартыя’97»[4].

Яшчэ да пачатку збору, а палове на восьмую, невядомымі ў чорным быў зьдзейсьнены напад на калёну Ўладзімера Някляева, якая накіроўвалася на плошчу. Падчас зьбіцьця Ўладзімер Някляеў страціў прытомнасьць, яго забрала «хуткая дапамога»[5]. Кандыдата ў прэзыдэнты зьбіваў камандзір «Алмаза» Мікалай Карпянкоў[6].

Спэцыяльныя паліцэйскія сілы у цэнтры Менску

Іншыя вылучэнцы ад апазыцыі а 20-й гадзіне далучыліся да сваіх прыхільнікаў на плошчы. Праз гадзіну 5 вылучэнцаў узялі ўдзел у шэсьці да плошчы Незалежнасьці, дзе разьмяшчаецца Дом Ураду, у якім засядае Нацыянальны сход Беларусі, і Цэнтральны выбарчы камітэт, дзе ў той час ішоў падлік галасоў. Там быў зладжаны мітынг і спроба дамагчыся перамоваў з урадам.

Падчас акцыі пратэсту група нявызначаных асобаў спрабавала ўзяць штурмам Дом Ураду, разьбіўшы пры гэтым шкло і выламаўшы дзьверы.[7] Высоўвалася таксама вэрсія[8][9], што шкло і дзьверы ў Доме Ўрада былі разьбіты правакатарамі[10]. У адказ на гэта міліцыя без разбору пачала зьбіваць мірных удзельнікаў шэсьця, што прывяло да нанясеньня некалькім дэманстрантам чэрапна-мазгавых траўмаў і пакіданьня плошчы большасьцю ўдзельнікаў шэсьця. Каля 5 тысячаў зь іх засталіся разам з Саньнікавым і Рымашэўскім. Апоўначы пасьля спробаў арганізатараў мітынгу выклікаць на перамовы кіраўніцтва сілавых структураў сотні міліцыянтаў разагналі і іх. Былі затрыманы Кастусёў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саньнікаў, Статкевіч і Вус[11][12], кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, некалькі сотняў прыхільнікаў, таксама шэраг журналістаў і замежных грамадзянаў. Акрамя таго пры разгоне мітынгу ад дзеяньняў міліцэйскіх спэцпадразьдзяленьняў пацярпелі дзясяткі пераапранутых міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў натоўпе[9]. Зьбіты раней Уладзімер Някляеў вывезены супрацоўнікам КДБ з бальніцы[13].

Разам з гэтым, адзін з кандыдатаў у Прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка, які не прымаў ніякага ўдзелу ў акцыі і адразу прызнаў сваё паражэньне ад Лукашэнкі, яшчэ 20.12.2010 апублікаваў на сваім сайце інфармацыю, што «яшчэ за 10 дзён да штурму Дому ўраду кандыдаты ў прэзыдэнты прапанавалі разгледзець гэты сцэнарый» і запрасілі яго ўдзельнічаць, але ён адмовіўся[14]. Пры гэтым Цярэшчанка прызнаўся, што з-за сытуацыі, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, ён плянаваў эміграваць разам зь сям’ёй прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне[15].

Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці ў панядзелак 20 сьнежня а 18-й гадзіне[16]. На наступны дзень пасьля выбараў — 20 сьнежня ў 18:00 на Плошчы Незалежнасьці сабралася ад 50 да 200 чалавек, якія былі разагнаны АМАПам, частка пратэстуючых была арыштавана.

20 сьнежня Лукашэнка паведаміў аб арышце 639 асобаў і пацьвердзіў, што вылучэнцаў у прэзыдэнты дапытвалі ў месцах зьняволеньня КДБ[17]. 29 сьнежня Някляева, Рымашэўскага, Саньнікава і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага грамадзкага мерапрыемства, што паводле артыкулу 293 КК прадугледжвала зьняволеньне ад 5 да 15 год. 17 лютага ўдзельніка кампаніі Някляева асудзілі да 4 гадоў зьняволеньня. Большасьць арыштаваных суды асудзілі да выплаты спагнаньняў да 30 «базавых велічыняў» (каля 265 эўра) і 15-дзённага зьняволеньня. 31 сьнежня Міністэрства замежных справаў паведаміла пра спыненьне паўнамоцтваў прадстаўніцтва АБСЕ ў Менску па прычыне нежаданьня ўраду іх працягваць. 21 студзеня Лукашэнку прывялі да чацьвёртай прэзыдэнцкай прысягі[18].

Афіцыйная газэта адміністрацыі Лукашэнка «Савецкая Беларусь — Беларусь Сёньня» на падставе рассакрэчаных дакумэнтаў беларускіх спэцслужбаў абвінаваціла ў дачыненьні да падзеяў 19 сьнежня ў Менску спэцслужбы Польшчы і Нямеччыны[19][20].

Кандыдаты ў прэзыдэнты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Уладзімер Някляеў — 2,5 году пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю на 2 гады
  2. Андрэй Саньнікаў — 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 красавіка 2012 году[21]
  3. Мікалай Статкевіч — 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
  4. Дзьмітры Вус — 5,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 кастрычніка 2011 году[22]
  1. Аляксандар Атрошчанкаў — 4 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  2. Зьміцер Бандарэнка — 2 гады калёніі агульнага рэжыму (каардынатар «Эўрапейскай Беларусі»), вызвалены 15 красавіка 2012 году[24]
  3. Сьвятаслаў Барановіч — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня[25]
  4. Зьміцер Буланаў — 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  5. Ільля Васілевіч — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  6. Павал Вінаградаў(be) — на 4 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  7. Алег Гнедчык — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году[26]
  8. Арцём Грыбкоў — 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  9. Зьміцер Даронін — 3,5 году ў калёніі агульнага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году[26]
  10. Зьміцер Дрозд — на 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  11. Сяргей Казакоў — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  12. Аляксандар Квяткевіч — 3,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  13. Алесь Кіркевіч(be) — 4 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году[26]
  14. Аляксандар Класкоўскі — 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  15. Мікіта Ліхавід — 3,5 году пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  16. Уладзімер Лобан — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  17. Сяргей Марцалеў — выпрабавальны тэрмін на два гады
  18. Віталь Мацукевіч — 3 гады калёніі строга рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  19. Аляксандар Маўчанаў — 3 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  20. Фёдар Мірзаянаў — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  21. Зьміцер Мядзьведзь — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову
  22. Зьміцер Новік — 3,5 году ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  23. Васіль Парфянкоў(be) — 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  24. Андрэй Пратасеня — 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году[26]
  25. Яўген Сакрэт — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]
  26. Павал Севярынец — 3 гады хіміі
  27. Ірына Халіп — прысуд з адтэрміноўкай
  28. Уладзімер Хамічэнка — 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[28]
  29. Андрэй Федаркевіч — 3,5 году пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году[23]
  30. Уладзімер Яроменак — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году[27]

Замежныя грамадзяне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Арцём Брэўс (РФ) — штраф у 300 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў)
  2. Іван Гапонаў (РФ) — штраф у 300 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў)
  • Зьміцер Дашкевіч — 2 гады пазбаўленьня волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 сьнежня 2010)
  • Эдуард Лобаў(be) — 4 гады пазбаўленьня волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 сьнежня 2010)
  1. ^ Ганна Соўсь. Эвалюцыя Плошчы. 2001, 2006, 2010. Поўнае відэа і тэкст // Беларуская служба Радыё «Свабода», 20 сакавіка 2013 г. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20101230021136/http://news.mail.ru/inworld/belorussia/politics/4996944/ Мінск адразалі ад Інтэрнэту
  3. ^ У Беларусі заблакаваны сайты незалежных СМІ і блогі
  4. ^ Атакаваны «Хартыя» і «Беларускі Партызан» " Беларускі Партызан — Выбары 2010(недаступная спасылка)
  5. ^ Невядомыя ў чорным збілі някляеўцаў. Някляева забрала хуткая дапамога Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 25 снежня 2010 19 снежня 2010 г.
  6. ^ Борис Пастернак. (21-12-2020) Площадь-2010 (рас.). Беларускі партызанПраверана 24-1-2021 г. Архіўная копія ад 24-1-2021 г.
  7. ^ Лукашенко набирает 79,67% после подсчета 100% бюллетеней — ЦИК | В мире | Лента новостей «РИА Новости»
  8. ^ Погром в Доме правительства устроили провокаторы | n1.by
  9. ^ а б На митинге в Минске белорусский спецназ избивал своих коллег Б_СССР Русская служба новостей
  10. ^ Дом правительства в Минске штурмовали провокаторы, ФСБэшники и каратели из российского спецназа — очевидец (видео) — обновлено | Новости из Беларуси на NewsBY.org
  11. ^ Плошча 2010 Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 23 красавіка 2011 19—20 снежня 2010 г.
  12. ^ Затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч і Дзмітрый Вус Выбары прэзідэнта 2010. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 23 красавіка 2011 20 снежня 2010 г.
  13. ^ Задержаны десятки людей, в том числе семь кандидатов в президенты
  14. ^ Цярэшчанка — супраць гвалту, але не супраць закона
  15. ^ Экс-кандыдат Цярэшчанка ледзь не эміграваў. Telegraf.byПраверана 2011-06-05 г.
  16. ^ Плошча 2010
  17. ^ 20 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 мая 2011 20 снежня 2010 г.
  18. ^ Лукашэнка прынёс прысягу і афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта, дапоўнена Палітыка. БелаПАН. Праверана 22 верасня 2011 21 студзеня 2011 г.
  19. ^ Telegraf.by — Польша и Германия не комментируют «компромат» «Советской Белоруссии»(недаступная спасылка)
  20. ^ Советская Белоруссия № 7 (23649).Пятница, 14 января 2011 года. «За кулисами одного заговора»
  21. ^ Андрэй Саннікаў на свабодзе // «Наша Ніва»
  22. ^ Дзмітрый Ус выйшаў на волю(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 кастрычніка 2011
  23. ^ а б в г д е ё ж з і к Вінаградаў, Мірзаянаў, Класкоўскі, Лобан, Новік, Малчанаў, Атрошчанкаў, Васілевіч, Буланаў, Федаркевіч, Ліхавід на волі // «Наша Ніва», 14 верасьня 2011
  24. ^ Зьміцер Бандарэнка на свабодзе // Наша Ніва
  25. ^ Апошні прысуд за Плошчу: 3 гады «хіміі» без накіравання ў месцы адбывання пакарання(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 12 кастрычніка 2011
  26. ^ а б в г Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 верасьня 2011
  27. ^ а б в г д е ё ж Вызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск. Выйшлі Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч «Наша Ніва», 13 жніўня 2011
  28. ^ Дзявяты памілаваны — «Навушнік» Хамічэнка «Наша Ніва», 15 жніўня 2011

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]