Ірына Халіп
Ірына Халіп | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка, рэдактарка |
Бацька | Уладзімер Халіп |
Маці | Люцына Юр’еўна Бяльзацкая[d] |
Узнагароды |
Ірына Халіп (нар. 12 лістапада 1967, Менск, Беларуская ССР) — вядомая беларуская журналістка, жонка палітыка Андрэя Саньнікава.
Ірына Халіп нарадзілася ў Менску. Яе бацька — Уладзімер Халіп, вядомы кінасцэнарыст, драматург, літаратар і публіцыст.[1]
У 1989 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пасьля чаго працавала ў шэрагу газэтаў, у тым ліку газэце «Советская Белоруссия» (1994—1995).
З 1995 па 1999 гг. Ірына Халіп працавала карэспандэнтам, пасьля галоўным рэдактарам газэты «Имя». З 1999 па 2000 яна працавала намесьнікам галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты», а з 2000 г. была кіраўніком аддзела спэцыяльных праектаў у газэце. Пасьля закрыцьця «БДГ» працуе ўласным карэспандэнтам расейскай «Новой газеты» у Беларусі.
Ірына Халіп неаднаразова затрымлівалася беларускімі спецслужбамі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць рэжыма Аляксандра Лукашэнкі[2].
У ноч з 19 па 20 сьнежня 2010 г. Ірына Халіп разам зь яе мужам Андрэям Саньнікавым былі затрыманыя пасьля разгона ўладамі дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Ірыне Халіп была абвінавачаная ў арганізацыі беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала Ірыну Халіп вязьнем сумленьня разам зь яшчэ 14 беларускімі актывістамі і журналістамі[3].
16 траўня 2011 г. Ірына Халіп была прысуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю выкананьня прысуда на два гады[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ НАШ ЧЕЛОВЕК ИРИНА ХАЛИП // «Наша Канада» (ИЗБРАННОЕ 2005)
- ^ РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ. Преследование участников акций протеста
- ^ БЕЛАРУСЬ ПРИЗЫВАЮТ ОСВОБОДИТЬ УЗНИКОВ СОВЕСТИ, ЗАДЕРЖАННЫХ В СВЯЗИ С ПРОТЕСТАМИ ПОСЛЕ ВЫБОРОВ (рас.). Amnesty International (2011-01-11). Праверана 2021-03-08 г. Архіўная копія ад 2012-01-08 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20110816203621/http://euroradio.fm/ru/report/glavnyi-redaktor-novoi-gazety-schitaet-prigovor-khalip-nekonstitutsionnym
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Кто есть кто в Республике Беларусь»: інфармацыя пра Ірыну Халіп
- НАШ ЧЕЛОВЕК ИРИНА ХАЛИП // «Наша Канада» (ИЗБРАННОЕ 2005)
- Ирина Халип разоблачила тайные операции КГБ // «Белорусский партизан», 09.12.2009
- Минск. В квартире корреспондента «Новой газеты» прошел обыск // «Новая газета», 16.03.2010