Перайсьці да зьместу

Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэнтарвыбаркам Беларусі»)

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Абрэвіятура ЦВК РБ
Папярэднік Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта правядзеньне выбараў
Штаб-кватэра Маскоўскі раён, Савецкая вул., д. 11[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Ігар Карпенка
Намесьнік Вадзім Іпатаў(ru)
Сакратарка Алена Дмухайла[2]
Асноўныя асобы Галіна Мкртычан, Натальля Арахоўская[3]
Матчына кампанія Усебеларускі народны сход
Бюджэт 46,3 мільярдаў рублёў[4] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[5])
Колькасьць супрацоўнікаў 7 (2020 год)[3]
Сайт rec.gov.by/by
Колішняя назва Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь

Цэнтра́льная выба́рчая камі́сія Рэспу́блікі Бела́русь — найвышэйшая дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая займаецца правядзеньнем выбараў у Беларусі і кантролем за іх хадой.

Утварэньне і дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складаецца з 12 асобаў зь ліку грамадзянаў Беларусі, першая палова якіх прызначаецца прэзыдэнтам, а другая — Радаю Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 год ад вызначэньня 8 чальцоў камісіі, бо пасяджэньні зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці прынамсі 2/3 ад агульнага складу. Са згоды Рады Рэспублікі прэзыдэнт прызначае старшыню камісіі, што ў сваю чаргу прапануе вылучэнцаў на пасады свайго намесьніка й сакратара. Таксама прэзыдэнт можа адзінаасобна здымаць чальцоў камісіі з пасадаў ды вызначае колькасьць яе супрацоўнікаў. Пасяджэньні склікаюцца старшынёю камісіі ды на патрабаваньне траціны іншых чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў, а пры іх роўнасьці перавагу мае голас старшыні.

На 2020 год апарат Цэнтральнай камісіі ўлучаў 7 супрацоўнікаў у 2 аддзелах: 1) прававой, аналітычнай і мэтадычнай працы — 4; 2) арганізацыйнай, фінансавай працы і міжнароднай супрацы — 3[3].

Паводле артыкулу 33 Выбарчага кодэксу ЦВК мае паўнамоцтвы на:

  • ладжаньне выбараў ды агульнадзяржаўных рэфэрэндумаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, адкліканьні дэпутата й чальца Рады Рэспублікі;
  • тлумачэньне выбарчага заканадаўства;
  • зварот да заканадаўцаў з прапановаю аб зьмене й тлумачэньні выбарчага заканадаўства;
  • кіраваньне дзейнасьцю выбарчых камісіяў;
  • разгляд справаў ніжэйшых камісіяў;
  • утварэньне выбарчых акругаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў і вызначэньне сярэдняй колькасьці выбарцаў у тых акругах;
  • утварэньне ўчасткаў для галасаваньня за мяжою зь іх прыпіскаю на прапанову Міністэрства замежных справаў да выбарчых акругаў у Беларусі;
  • улік вылучэнцаў на пасады чальцоў Рады Рэспублікі й прэзыдэнта ды ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за іх вылучэньне ды адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
  • забесьпячэньне роўных прававых умоваў перадвыбарчай дзейнасьці вылучэнцаў;
  • вызначэньне парадку выкарыстаньня сродкаў масавай інфармацыі напярэдадні выбараў;
  • вызначэньне й разьмеркаваньне выдаткаў на правядзеньне выбараў, рэфэрэндуму ды адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
  • нагляд за выдаткоўваньнем на выбары грошай ураду й вылучэнцаў ды апавяшчэньне аб тым Палаты прадстаўнікоў, як і выданьне адпаведнай справаздачы;
  • вызначэньне сьпісу выбаршчыкаў, выгляду бюлетэняў ды скрыняў для галасаваньня, пячатак камісіяў ды парадку іх захоўваньня,
  • выраб бюлетэняў для прэзыдэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму й забесьпячэньне імі камісіяў вобласьцяў ды Менску;
  • прыём паведамленьняў ад урадавых ды грамадзкіх установаў аб ладжаньні выбараў ды рэфэрэндуму;
  • нагляд за забесьпячэньнем камісіяў памяшканьнямі, транспартам ды сувязьзю;
  • стварэньне агульнага сьпісу выбаршчыкаў для некалькіх адначасных выбараў ды рэфэрэндуму;
  • улік абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Рады Рэспублікі, выданьне іх сьпісаў ды скліканьне першых іх пасяджэньняў;
  • падвядзеньне вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў;
  • выдачу абранаму прэзыдэнту й чальцам Рады Рэспублікі пасьведчаньняў аб выбраньні;
  • прызначэньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбылых;
  • разгляд скаргаў на пастановы выбарчых камісіяў;
  • разгляд зваротаў грамадзянаў ды ўстановаў наконт выбараў, рэфэрэндуму, адкліканьня дэпутатаў ды чальцоў Рады Рэспублікі;
  • абагульненьне ўжытку выбарчага заканадаўства;
  • стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму;
  • вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў;
  • ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі[6].

Паводле 83-га Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь утварае Цэнтральную камісію па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». Згодна з 82-м артыкулам «першае пасяджэньне Вярхоўнага Савета склікаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў не пазьней чым праз 30 дзён пасьля выбараў»[7]. Пасьля рэфэрэндуму ў Беларусі 1996 году ў Канстытуцыю ўнесьлі зьмяненьні і дапаўненьні, паводле якіх «прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь: 1) прызначае 6 сябраў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 2) са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду старшыню Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 3) вызваляе ад пасады старшыню і сябраў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». Згодна з 93-м артыкулам зьмененай Канстытуцыі «першая пасьля выбараў сэсія палатаў Парлямэнта склікаецца Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў». У адпаведнасьці з 98-м артыкулам «Савет Рэспублікі: 1) дае згоду на прызначэньне прэзыдэнтам старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў; 2) выбірае 6 сябраў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў»[8].

У 1998 годзе Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў стала сябрам Асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (ААВКЦУЭ)[9]. Паводле 26-га артыкула Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 году № 370-З, «Цэнтральная камісія зьяўляецца дзяржаўным органам, які арганізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў падрыхтоўку і правядзеньне выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сябраў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. Цэнтральная камісія вырашае пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сябраў Савета Рэспублікі. Цэнтральная камісія ўзначальвае сыстэму дзейных у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў і рэспубліканскіх рэфэрэндумаў выбарчых камісіяў і камісіяў па рэфэрэндуме»[10]. 14 кастрычніка 2013 году Цэнтральная камісія стала адной з заснавальніцаў Сусьветнай асацыяцыі выбарчых органаў (САВО)[9].

Паводле рэфэрэндуму 2022 году, Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь атрымала назву Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК). Паводле 71-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, ЦВК атрымала паўнамоцтвы ладзіць выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, Пры гэтым, старшыня і сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі мелі выбірацца на 5 гадоў і вызваляцца ад пасады Ўсебеларускім народным сходам[11].

  • Міхаіл Лагір[12] (ад 25 жніўня 1991 да 18 верасьня 1991)
  • Сямён Маховікаў (в. а. ад 19 верасьня 1991 да 11 сакавіка 1992)
  • Аляксандар Абрамовіч (12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996)
  • Аляксандар Жук (в. а. ад 1 лютага 1996 да 4 верасьня 1996)
  • Віктар Ганчар (ад 5 верасьня 1996 да 13 лістапада 1996)
  • Лідзія Ярмошына (выканаўца абавязкаў з 14 лістапада 1996-га; 6 сьнежня 1996 — 13 сьнежня 2021)
  • Ігар Карпенка (з 13 сьнежня 2021 году)[13]
  1. Лідзія Ярмошына, старшыня
  2. Вадзім Іпатаў(ru), намесьнік старшыні
  3. Алена Дмухайла, сакратар
  4. Андрэй Гуржы
  5. Вольга Дарашэнка
  6. Сяргей Каліноўскі
  7. Сьвятлана Кацуба
  8. Аляксандар Ласякін
  9. Ігар Плышэўскі
  10. Марына Рахманава
  11. Алег Сьліжэўскі
  12. Ірына Цэлікавец[14].

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 красавіка 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына была ўлучаная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу і ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў[15][16][17]. У 2007 годзе ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс быў дададзены й чалец ЦВК Алег Сьліжэўскі[18].

У лютым 2011 году Ярмошына разам зь іншымі чальцамі ЦВК была зноў унесеная ў чорны сьпіс Эўразьвязу па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў[19][20]. Гэтыя эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[21].

2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да ўсіх 12 чальцоў камісіі за парушэньні на жнівеньскіх выбарах[22][23]. Восеньню 2020 году Вялікабрытанія[24], Канада[25][26] ды Швайцарыя[27] таксама ўвялі санкцыі супраць усіх чальцоў ЦВК. ЗША ўвялі санкцыі супраць намесьніка старшыні ЦВК Вадзіма Іпатава(ru) й сакратаркі ЦВК Алены Дмухайла 2 кастрычніка 2020 году[28], а 21 чэрвеня 2021 году пашырылі іх на астатніх чальцоў камісіі[29]. Акрамя таго, 23 сьнежня 2020 году ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША трапіла сама Цэнтральная выбарчая камісія як установа, што падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі, за кіраўніцтва фальшывымі прэзыдэнцкімі выбарамі 9 жніўня, якія ўключалі мноства парушэньняў, у тым ліку нядопуск кандыдатаў ад апазыцыі(be), адмову ў доступе назіральнікам і засьведчаньне недакладных вынікаў галасаваньня[30][31].

У сакавіку 2022 году Канада ўвяла санкцыі супраць новага кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі[32]. У чэрвені таго ж году Карпенка трапіў пад персанальныя санкцыі ЭЗ[33]; да гэтых санкцый далучылася і Швейцарыя[34].

У сакавіку 2023 году Карпенка і іншых чальцоў беларускага ЦВК, якія ўвайшлі ў склад камісіі пасьля 2020 году, унеслі ў амэрыканскі сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў[35].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кантактная інфармацыя // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Склад камісіі // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ а б в Апарат камісіі // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011 г.
  5. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 20 красавіка 2011 г.
  6. ^ А. Лукашэнка. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 370-З // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 5 лістапада 2019 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Мечыслаў Грыб. Канстытуцыя 1994 году // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2003 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 года (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2004 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  9. ^ а б Аб камісіі // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  10. ^ А. Лукашэнка. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 370-З // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.
  11. ^ А.Лукашэнка. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году (са зьмяненьнямi i дапаўненьнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 15 сакавіка 2022 г. Праверана 23 ліпеня 2022 г.
  12. ^ Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов (рас.) Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
  13. ^ Лукашэнка прызначыў Карпенку кіраўніком ЦВК // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 сьнежня 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
  14. ^ Намеснікам старшыні ЦВК абраны Вадзім Іпатаў, сакратаром — Алена Дмухайла (бел.) БелаПАН. Наша Ніва (2016-12-21). Праверана 2021-09-20 г. Архіўная копія ад 2021-09-20 г.
  15. ^ Лидия Ермошина: история взлёта юристки из Бобруйска (рас.) Наша Ніва. Свободный Регион (2014-03-22). Праверана 2016-09-19 г. Архіўная копія ад 2020-09-20 г.
  16. ^ Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2006-06-19). Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-03-02 г.
  17. ^ Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША // Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына
  18. ^ Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2007-02-27). Праверана 2021-09-17 г. Архіўная копія ад 2021-09-17 г.
  19. ^ Beschluss 2011/69/GASP des Rates vom 31. Januar 2011 zur Änderung des Beschlusses 2010/639/GASP des Rates über restriktive Maßnahmen gegen einzelne belarussische Amtsträger (ням.). EUR-Lex(en) (2011-02-02). Праверана 2020-08-21 г.
  20. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  21. ^ Денис Лавникевич. (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.Ru(uk)Праверана 2021-09-10 г.
  22. ^ Евросоюз ввел санкции против Беларуси (рас.). Новая газета(uk) (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  23. ^ Хто і якія санкцыі ўвёў супраць уладаў Беларусі. Разьбіраемся (бел.). Радыё Свабода (2021-02-19). Праверана 2021-09-15 г.
  24. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  25. ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-09-29). Праверана 2021-09-19 г.
  26. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  27. ^ Searching for subjects of sanctions
  28. ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  29. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  30. ^ Вікторія Хожаінова. (2020-12-23) США ввели санкції проти білоруської ЦВК, ОМОНу та заступника голови МВС (укр.). UA: Перший(be)Праверана 2021-09-21 г.
  31. ^ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-12-23). Праверана 2021-09-19 г.
  32. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (анг.) Canada Gazette(en)
  33. ^ ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (рас.) Настоящее время Праверана 2023-01-20 г.
  34. ^ Searching for subjects of sanctions (анг.) Staatssekretariat für Wirtschaft
  35. ^ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (рас.) РБК(ru) Праверана 2023-03-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Звароты грамадзянаў // Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, 2020 г. Праверана 20 чэрвеня 2020 г.