Амбасадар
Амбаса́дар — дыпляматычны прадстаўнік вышэйшага рангу сваёй дзяржавы ў замежнай дзяржаве (у некалькіх дзяржавах па сумяшчальніцтве) і ў міжнароднай арганізацыі. Гэта сталы прадстаўнік свайго ўраду або сувэрэна, або прызначаны дзеля выкананьня адмысловага і часта часовага дыпляматычнага даручэньня. Гэты панятак таксама неафіцыйна стасуецца да людзей, якія, як вядома, без нацыянальнага прызначэньня прадстаўляюць пэўныя прафэсіі, віды і сфэры дзейнасьці, як то продажы. Краіна, дзе працуе амбасадар, звычайна дазваляе яму кантраляваць пэўны невялікі кавалак зямлі, на якім месьціцца амбасада. Яна можа ўлучаць афіцыйную рэзыдэнцыю і офіс, канцылярыю, разьмешчаныя разам або асобна, звычайна ў сталіцы краіны прызначэньня. Тэрыторыя амбасады, пэрсанал і транспартныя сродкі звычайна карыстаюцца дыпляматычным імунітэтам у краіне знаходжаньня. Згодна зь Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных стасунках, амбасадар мае найвышэйшы дыпляматычны ранг. Краіны могуць падтрымліваць дыпляматычныя стасункі на больш нізкім узроўні, прызначыўшы часовага паверанага ў справах замест амбасадара.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |