Перайсьці да зьместу

Козьлікі (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Козьлікі
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Kôzliki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 1576
Часавы пас
Каардынаты 52°53′22,20″ пн. ш. 23°20′17,90″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 40[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-210
Нумарны знак BHA
Козьлікі на мапе Польшчы
Козьлікі
Козьлікі
Козьлікі

Ко́зьлікі (па-польску: Koźliki, па-падляску: Kốzliki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Кленікі).

Капліца сьв. Міколы (1792 г.)

Навакольле Козьлікаў было заселянае ўжо ў нэаліце — першыя археалягічныя раскопкі паблізу вёскі праводзіліся ўжо ў 19 стагодзьдзі. Чарговыя раскопкі праводзіліся расейскім навукоўцам С. А. Дубінскім у 1911 г. — у 2 курганох былі знойдзеныя косьці 7 людзей ды раньнесярэднявечная пасуда. Вёска была заснаваная толькі ў 1576 г. для каралеўскіх мужыкоў бельскага стараства. У 1864 годзе ў Козьлікі была перанесеная з суседніх Кленікоў (па іншых зьвестках з Вежанкі) драўляная царква сьв. Міколы (пабудаваная ў 1792 г.) і пастаўленая на ўзгорку над ракой Нараў[3]. У васьмідзясятых гадах 20 ст. украінская грамада Падляшша пачала будаваць побач зь вёскай свой культурны цэнтар ды музэй драўлянага дойлідзтва пад адкрытым небам[2].

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805082-0036127?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. 1 2 Козьлікі. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 7 сакавіка 2015 г. Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «autonazwa2» вызначаная колькі разоў з розным зьместам
  3. Козьлікі. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 7 сакавіка 2015 г.