Кляшчэлі (гміна)
| Гміна Кляшчэлі | |
| Gmina Kleszczele | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Статус | Вяскова-гарадзкая гміна |
| Сядзіба | Кляшчэлі |
| Дата ўтварэньня | 1919 |
| Бурмістар Кляшчэляў | Аляксандар Сяліцкі |
| Афіцыйныя мовы | польская, беларуская мова (дапаможная) |
| Мовы ва ўжытку | польская, падляская |
| Насельніцтва (2011) | 2836 |
| Шчыльнасьць | 12,1 чал./км² |
| Плошча | 142,62 км² |
| TERYT | 2005073 |
| Мапа Гміны Кляшчэляў | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +1 |
| Летні час | +2 |
| Тэлефонны код | 85 |
| Паштовыя індэксы | 17-250 |
| Код аўтам. нумароў | BHA |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Гміна Кляшчэлі (па-польску: Gmina Kleszczele) — вяскова-гарадзкая гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Паводле перапісу насельніцтва з 2011 г. ў гміне перажывае 2781 чалавек, з чаго 1377 у саміх Кляшчэлях[1]. Паводле перапісу насельніцтва з 2002 г. каля 42% жыхароў гміны прадакляравала беларускую нацыяналнасьць[2].
На захадзе гміна мяжуе з гмінай Боцькі, а з поўначы з гмінай Орля Бельскага павету. На ўсходзе мяжуе з гмінай Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету ды Вярховіцкім сельсаветам Камянецкага раёну. На поўдзень ад гміны Кляшчэлі ляжаць гміна Чаромха Гайнаўскага павету ды гміна Мілейчыцы Сямяціцкага павету.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Кляшчэлі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Землі, на якіх разьмяшчаецца гміна Кляшчэлі да 1569 году ўваходзілі ў склад Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка Кляшчэлі, заснаванае ў 1506 годзе, заселянае было амаль выключна рускім насельніцтвам. Пасьля далучэньня Падляшша да Кароны Польскага Каралеўства Кляшчэлі да падзелаў Рэчы Паспалітай заставаліся каралеўскай уласнасьцю. У 1795—1807 гадах Кляшчэлі з воласьцяй адносілася да Наваўсходняй Прусіі, а ў 1807—1842 гадах у складзе Бельскага павету прыналежалі да Беластоцкай вобласьці. З 1842 году да Першай сусьветнай вайны была тут Гарадзенская губэрня. У 1919 годзе была створаная гміна Кляшчэлі ў рамках Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай рэспублікі. У 1939—1941 гадах існаваў Кляшчэльскі раён Берасьцейскай вобласьці ў рамках БССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны з гміны Кляшчэлі была выдзеленая Чаромха.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||
