Перайсьці да зьместу

Адрынкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адрынкі
польск. Odrynki
Населены пункт
Пачатак вёскі
Пачатак вёскі
  • Мясцовая назва: Adrynki
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 17 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°56′22,90″ пн. ш. 23°36′19,30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 100 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-210
Нумарны знак BHA
Адрынкі на мапе Польшчы
Адрынкі
Адрынкі
Адрынкі

Адры́нкі (па-польску: Odrynki, на мясцовай беларускай гаворцы: Adrynki) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараў). У каталіцкай часткі насельніцтва польская нацыянальная сьведамасьць.

Вёска заснаваная была толькі ў 17 ст. на мяшчанскіх зямлях места Нараў[1]. Паблізу зь вёскай існаваў з 16 ст. нараўскі праваслаўны манастыр, заснаваны праўдападобна князям Хвёдарам Масальскім. Манастыр быў падначалены Сьвятадухаўскаму манастыру ў Вільні. Манастыр быў ліквідаваны царскімі ўладамі ў 1824 годзе[2]. Пасьля ліквідацыі манастыру парафіяне пабудавалі ўва ўрочышчы Крыночка (іншая назва Жураўлік) каплічку, а ў 1866 годзе на вясковых могілках капліцу сьв. Яна Багаслова. 15 верасьня 2009 году мітрапаліт варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава высьвяціў паблізу з Адрынкамі, ўва ўрочышчы Кудак праваслаўны скіт сьв. Антонія ды Феадосія Пячэрскіх. Архімандрытам скіту стаў а. Гаўрыіл (Гіба), быўшы архімандрыт Супраскага манастыру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]