Вялікія Тыневічы
Вялікія Тыневічы | |
польск. Tyniewicze Duże | |
Пачатак вёскі | |
Першыя згадкі: | 17 ст. |
Мясцовая назва: | Veliki Tinevičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Насельніцтва: | 150[1] чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′35″ пн. ш. 23°28′8″ у. д. / 52.85972° пн. ш. 23.46889° у. д.Каардынаты: 52°51′35″ пн. ш. 23°28′8″ у. д. / 52.85972° пн. ш. 23.46889° у. д. |
Вялікія Тыневічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялі́кія Тыне́вічы (па-польску: Tyniewicze Duże, па-падляску: Velíki Tinevíčy) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска заснаваная ў 17 стагодзьдзі як прадмесьця Нараў (Падляскае ваяводзтва) Нарвы. Вядома, што ўжо ў 1750 годзе была тут пабудаваная ўніяцкая царква сьв. Эвангеліста Лукі (як філія парафіі ў Нарве). Старая царква згарэла ў 1944 годзе, падпаленая савецкімі жаўнерамі. Сёньняшняя праваслаўная царква сьв. Лукі была пабудаваная ў 1948 годзе[2]. З 1982 году Вялікія Тыневічы зьяўляюцца сядзібай самастойнай парафіі[1]. У Вялікіх Тыневічах у 1980 — 2010 гадах існаваў беларускі фалклёрны калектыў Тыневічанкі[3], які выконваў песьні на беларускай мове і падляскім дыялекце.[4]
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Садоўскі(pl) (нар. 1945) — польскі прафэсар сацыялёгіі, дасьледчык тэмаў нацыяльнасьці на культурных памежжах
- Мікола Ваўранюк (нар. 1966) — беларускі журналіст, рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя ды тэлеканалу Белсат
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вялікія Тыневічы. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
- ^ Мадэль царквы сьв. Лукі ў Вялікіх Тыневічах. (пол.) Праверана 5 сакавіка 2015 г.
- ^ Тыневічанкі з Вялікіх Тыневічаў. (пол.) Праверана 6 сакавіка 2015 г.
- ^ Тыневічанкі.Гісторыя. Праверана 6 сакавіка 2015 г.