Радзькі (Падляскае ваяводзтва)
| Радзькі | |
| Населены пункт | |
Вуліца вёскі | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараў |
| Першыя згадкі | 1542 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′15″ пн. ш. 23°26′51″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 20[1] чал. |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +48 85 |
| Паштовы індэкс | 17-210 |
| Нумарны знак | BHA |
| Радзькі на мапе Польшчы Радзькі | |
Радзькі́ (па-польску: Radźki, па-падляску: Raďkí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Кленікі).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска была ў мінулым вядомая як Радкі, Рачкі, Раткоўшчына. Першыя зьвесткі пра Радзкі датуюцца 1542 г., тады існаваў тут фальварак каталіцкай парафіі ў Нараве, а ў яго склад уваходзілі таксама землі каралеўскага абрубніка Рачка. Інвэнтар нараўскага касьцёлу з 1700 г. пералічвае часткі фальварку ў Радзьках: 3 валокі зямлі і 6 мужыкоў у Радзьках, агароды і 11 мужыкоў у Гародчыне, 10 моргаў зямлі ў Ляхах, 13 валокаў зямлі і 16 мужыкоў у Кленіках, 3 моргі зямлі ў Лапухоўцы ды 6 мужыкоў у самой Нарве. Пад канец XVIII стагодзьдзя фальварак арандаваў маёр Язэп Коц. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай фальварак быў канфіскаваны прускімі ўладамі, а з 1807 г., пасьля пераходу часткі Падляшша ў склад Расейскай імпэрыі, перайшоў у царскую казну. Пасьля 1864 г. мужыкі зь Вялікіх і Малых Тыневічаў беспасьпяхова стараліся выкупіць фальварак[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Радзькі. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 9 сакавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Радзькі (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||