Перайсьці да зьместу

Анцуты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анцуты
польск. Ancuty
Населены пункт
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 15 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°55′14,60″ пн. ш. 23°29′40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 70 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Нумарны знак BHA
Анцуты на мапе Польшчы
Анцуты
Анцуты
Анцуты

Анцу́ты (па-польску: Ancutyвёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Жыхары вёскі каталікі(прыход Нараў) па веравызнаньню і палякі па нацыянальнасьці, хаця іхнімі продкамі былі летувіскія ці рускія баяры.

Археалягічныя зьвесткі пра чалавека ў Анцутах адносяцца да X—XV стагодзьдзя, хаця першыя пісьмовыя зьвесткі пра вёску адносяцца да XV ст.[1]. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[2]. Назва Анцутаў ідзе ад прозьвішча аднаго з баяраў — Анчучыча, які пражываў тут у 1560 годзе[3]. Напрацягу стагодзьдзяў жыхары Анцутаў былі прыхаджанамі нараўскай царквы, але пасьля 1905 году перайшлі ў каталіцтва.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Анцутысховішча мультымэдыйных матэрыялаў