Рагазы (Падляскае ваяводзтва)
Рагазы | |
польск. Rohozy | |
Першыя згадкі: | 15 стагодзьдзе |
Мясцовая назва: | Rohozy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараў |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-210 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.55° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 23.55° у. д. |
Рагазы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рагазы́ (па-польску: Podwaśki, па-падляску: Rohozy) — прысёлак вёскі Іванкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары Рагазоў у большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Нараве[1]). Частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нараве[2]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска заснаваная праўдападобна ў 15 ст. як баярскае пасяленьне над рэчкай Рудняй. У гэтым стагодзьдзі зьявіўся комплекс баярскіх вёскаў, у склад якога ўваходзілі: Анцуты, Іванкі, Сакі, Рагазы ды Жыўкова[3]. У міжваенны пэрыяд Рагазы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 82 жыхары (42 палякі-каталікі і 40 праваслаўных беларусаў)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Parafia Prawosławna w Narwi (пол.) Gmina Narew. Oficjalna strona internetowa Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ^ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 16 (пол.) Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
|
́