Перайсьці да зьместу

Скарышэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарышэва
Населены пункт
Цэнтр вёскі
Цэнтр вёскі
  • Мясцовая назва: Skaryševo
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 1760
Часавы пас
Каардынаты 52°53′59,20″ пн. ш. 23°27′54,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 15[1] чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-210
Нумарны знак BHA
Сайт narew.gmina.pl/skaryszew…
Скарышэва на мапе Польшчы
Скарышэва
Скарышэва
Скарышэва

Скарышэ́ва (па-польску: Skaryszewo, па-падляску: Skaryšévo) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Месцазнаходжаньне Беларускай рэгіянальнай ізбы Рута (прыватны мінімузэй), якую вядзе мясцовы жыхар Міхал Філяновіч[2].

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараў).

Паводле дакумэнтаў праваслаўнай парафіі ў Нарві жыхары Скарышэва ў 1560-1895 гадах былі мяшчанамі (прадмесьця Нарві). У сувязі з эпідэміяй халеры ў 1855 годзе насельніцтва Скарышэва рэзка скарацілася (напрыклад толькі 25 і 26 ліпеня 1855 г. тут памерлі ажно 23 асобы)[1][3].