Перайсьці да зьместу

Пухлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пухлы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Puchły
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 1561
Часавы пас
Каардынаты 52°54′49,10″ пн. ш. 23°24′04,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 30[1] чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-210
Нумарны знак BHA
Пухлы на мапе Польшчы
Пухлы
Пухлы
Пухлы

Пу́хлы (па-польску: Puchły, па-падляску: Púchły) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).

Царква Пакровы Багародзіцы

Гісторыя Пухлаў пачынаецца праўдападобна ў 1561 годзе, калі Тамаш Пухловіч (сын войта Трасьцянкі) заснаваў тут невялікі двор з маёнткам. Ад яго прозьвішча пайшла і назва вёскі. Першая праваслаўная царква ў Пухлах узгадваецца ў 1578 годзе. Паводле народнай легенды раней на месцы царквы пражываў у шалашы чалавек хворы пухлінаю. У час малітвы зьявілася яму ікона Пакровы Божае Маці, для якой была пабудаваная царква[2]. Першыя гістарычныя зьвесткі зьвязаныя з Пухлоўскай іконаю Пакровы адносяцца толькі да 1756 году, калі ўладальнік вёскі Язэп Вільчэўскі фундаваў новую царкву пасьля зьнішчэньня старой у 1754 годзе. Ужо тады ікона лічылася цудотворнай, чаго сьведчаньням былі шматлікія пілігрымкі. Гэтая царква прастаяла да пажару 1773 году, калі ікона згарэла. Адноўленая пад канец 18 ст. праіснавала па сёньняшні дзень (на іконе Багародзіцы пакланяецца Станіслаў Аўгуст Панятоўскі). З тых часоў вядомы таксама кант да іконы:

Твое явленіе всюду Мати была

И страну нашу чудно прославила,

Свидетельствуют в Пухловском приходе

Што дары твоя ліются в народе.

В Пухлах зьявила святая икона,

Там Мати Божа, там есть и заслона,

Ты бо Пречиста Пухлы возлюбила

И чудесами всех нас просветила[3].

Новая царква была пабудаваная толькі ў 1798 годзе. Пасьля вяртаньня ўніятаў да праваслаўя сьвятарам у Пухлах быў а. Рыгор Сасноўскі (з 1842 г.), намаганьнямі якога ў 1850 г. у Пухлах была заснаваная школа, а пры царкве дзейнічала бібліятэка. 8 жніўня 1863 г. паўстанцкі атрад Казімера Кабылінскага сутыкнуўся паблізу Пухлаў з 5 полкам донскіх казакоў. Асьветніцкую дзейнасьць а. Р. Сасноўскага (памёр у 1893 г., пахаваны пры царкве) прадаўжаў яго сын — а. Флор Сасноўскі, які заснаваў паблізу Пухлаў ва ўрочышчы Ставок настаўніцкую сэмінарыю[4]. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны пачалося будаўніцтва новай царквы, закончанае толькі ў 1918 годзе.