Нараўка (гміна)
| Гміна Нараўка | |
| Gmina Narewka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Статус | Вясковая гміна |
| Сядзіба | Нараўка |
| Дата ўтварэньня | 1920 (як гміна Масева) |
| Войт | Мікола Паўліч |
| Афіцыйныя мовы | польская, беларуская |
| Мовы ва ўжытку | польская, беларуская |
| Насельніцтва (2011) | 3898[1] |
| Шчыльнасьць | 11,48 чал./км² |
| Плошча | 339,48 км² |
| TERYT | 2005092 |
| Мапа Гміны Нараўкі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +1 |
| Летні час | +2 |
| Тэлефонны код | 85 |
| Код аўтам. нумароў | BHA |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Гміна Нараўка (па-польску: Gmina Narewka) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Адміністрацыйны цэнтар — вёска Нараўка.
На паўднёвым ўсходзе гміна Нараўка мяжуе з гмінай Белавежа, на паўднёвым захадзе і захадзе — зь гмінай Гайнаўка Гайнаўскага павету, на поўначы — з гмінай Міхалова Беластоцкага павету, а на ўсходзе — з Сьвіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).
З 16 чэрвеня 2009 году беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Абшар сёньняшняй гміны Нараўка засяляўся з раньняга сярэднявечча ўсходнімі славянамі ды балтамі. Войны спынілі асадніцтва ў гэтым раёне і месца паноўна зарасло лесам. У 15-16 ст. большую частку земляў паміж ракамі Нараўка і Нараў займала пушча з адміністрацыйным цэнтрам у Воўпе. На пачатку 16 ст. было створанае ялоўскае стараства з цэнтрам у Ялаўцы, што паспрыяла разьвіцьцю асадніцтва на поўдзень ад Нарві. Абшар сёньняшняй гміны Нараўка быў выдзеляны зь вялікакняжацкіх валоданьняў і праўдападобна пад канец 16 ст. пераданы князям Масальскім. Ставрылі яны тут добра нараўкоўскія з 4 цэнтрамі ў Старым Ляўкове, Гарадзіску, Семяноўцы ды Луцы (усе гэтыя вёскі ў пеўны час атрымоўвалі падвойныя назвы з дадаткам Нараўка). Напрацягу 18 ст. нараўкоўскі ключ сямя Масаьльскіх распрадавала іншым уладальнікам. У канцы 18 ст. закончыўся працэс засяленьня нараўкоўскага ключа. Адміністарцыйна землі прыналежалі галоўным чынам да Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва ВКЛ. Нараўкоўскія добра мяжавалі з Белавескай пушчай ды Падляскім ваяводзтвам. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар апынуўся ў складзе Пружанскага ды Ваўкавыскага паветаў Гарадзенскай губэрніі. Пасьля Першай сусьветнай вайны праз абшар сёньняшняй гміны Нараўка праходзіла мяжа паміж Бельскім (гміна Масева з цэнтрам у Нараўцы) ды Ваўкавыскім (гміна Тарнаполь з цэнтрам у Луцы) паветамі Беластоцкага ваяводзтва[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ludność. Stan i struktura demograficzno-społeczna - NSP 2011 (пол.) Portal Informacyjny. Główny Urząd Statystyczny. Праверана 4 траўня 2015 г.
- ↑ Асадніцтва (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 2 красавіка 2015 г.
| ||||||||||||||||

