Перайсьці да зьместу

Трасьцянка (гміна Нараў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трасьцянка
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Trostianka
  • Былая назва: Трасьцяніца
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Нараў
Першыя згадкі 15 ст.
Часавы пас
Каардынаты 52°56′17″ пн. ш. 23°26′52″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць к,200 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-210
Нумарны знак BHA
Трасьцянка на мапе Польшчы
Трасьцянка
Трасьцянка
Трасьцянка

Трасьцянка (па-польску: Trześcianka, па-падляску: Trostiánka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).

Вёска была заснаваная пры двары на шляху зь Вільні ў Кракаў у мяжах вялікакняскага Бельскага староства. Трасьцяніцкі двор стаяў ужо паміж 1498 і 1504 гадамі, а самая вёска ўзгадваецца ўпершыню ў 1541 годзе. Двор быў ліквідаваны ў 1560 годзе. На працягу войнаў XVII ст. Трасьцянка была поўнасьцю зьнішчаная. Першыя згадкі пра мясцовую царкву датуюцца 1676 г., сёньняшняя царква была пабудаваная а. Рыгорам Сасноўскім у 1867 г. Пры гэтым сьвятары ў Трасьцянцы была заснаваная першая школа. З 1893 году ўва ўрочышчы Ставок пад Трасьцянкаю дзейнічала настаўніцкая сэмінарыя.

Гістарычныя каштоўнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Міхайлаўская царква — падубадаваная ў 1864 -1867 гадах
  • Увядзенская царква — пабудавая ў Белавежа Белавежы (як парафіяльная) і перанесеная на трасьцянкоўскія могілкі ў 1894 г.
  • Капліца — на дарозе зь вёскі на могілкі

Славутыя землякі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Віктар Стахвіюк (нар. 1948) — паэт[1], мастак, супрацоўнік Радыё Рацыя

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Трасьцянка (гміна Нараў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. Творы В. Стахвіюка на падляскай мове Праверана 16 сьнежня 2014 г.