Любары
| Любары лац. Lubary | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Лідзкі |
| Сельсавет | Тарноўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°46′36,20″ пн. ш. 25°16′30,10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1561 |
| Паштовы індэкс | 231299 |
| СААТА | 4236852066 |
| Нумарны знак | 4 |
| Любары на мапе Беларусі ± Любары | |
Лю́бары[1] — вёска ў Беларусі, каля Малой Рэчкі. Уваходзяць у склад Тарноўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любэр (Luber) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любень, Любш, Любарт; германскія імёны Luben, Lubisch, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[3], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле вопісу парафіяў Лідзкага дэканату 1784 году, Любары належалі да Няцецкай парафіі і былі ў валоданьні віленскага біскупа Ігнація Якуба Масальскага.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1921 — 290 чалавек
- 1996 — 93 чалавекі
- 2004 — 59 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1026.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.