Куранец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 04:19, 7 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Куранец
Першыя згадкі: 1519
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Куранецкі
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222415
Геаграфічныя каардынаты: 54°33′23″ пн. ш. 26°58′6″ у. д. / 54.55639° пн. ш. 26.96833° у. д. / 54.55639; 26.96833Каардынаты: 54°33′23″ пн. ш. 26°58′6″ у. д. / 54.55639° пн. ш. 26.96833° у. д. / 54.55639; 26.96833
Куранец на мапе Беларусі
Куранец
Куранец
Куранец
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Куране́ц — вёска ў Беларусі, на рацэ Пела. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вялейка — Докшыцы (Р29).

Куранец — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Царква, 1938

Першы пісьмовы ўспамін пра мястэчка Куранец датуецца 1519. У 1539 тут збудавалі царкву, у 1665 — касьцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус места.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на 1866 у мястэчку было 208 дамоў. У пач. XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыходзкая школа.

Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіўся цэнтрам Куранецкага раёну (з 1946 у Вялейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 Куранец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут быў 446 двароў, на 1997 — 493 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл, 1930-я

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Бяззаганага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1652, 1810, 1928)

Крыніцы

  1. ^ Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 945.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  3. ^ Таіса Новікава. Куранец // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 313.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Куранецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў