Купалаўскі заказьнік
Купалаўскі заказьнік | |
Плошча | 3834 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Утварэньне | 6 красавіка 2000 (24 гады таму) |
Купалаўскі заказьнік |
Купа́лаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў красавіку 2000 году на поўначы Менскай вобласьці.
Месьціцца ў Лагойскім і Менскім раёнах. Зьмяшчае рэдкія віды расьлінаў. Прызначаецца для адраджэньня прыроднага асяродзьдзя радзімы Янкі Купалы. Мае істотны перапад вышыняў звыш 100 мэтраў ад 236 да 342 мэтраў над узроўнем мора (Лысая гара). Сустракаліся бурыя лясныя, дзярнова-падзолістыя і забалочаныя глебы. Пад лясамі было 80 % земляў. Пераважалі яловыя і хваёвыя (10 %) лясы. Расьлінны сьвет налічваў 568 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі: горны купальнік, баранец, шыракалісты званочак, эўрапейская пярэсна, кучаравая лілея і чарапіцавы шпажнік. Жывёльны сьвет улучаў 119 відаў наземных хрыбетных. Зь іх у Чырвонай кнізе былі пустальга і зялёны дзяцел[1].
Купалаўскі заказьнік займаў у:
- Лагойскім раёне — 2090 гектараў у Сямкоўскім лясьніцтве (Бяларуцкі сельсавет) Лагойскай лясной гаспадаркі, землі калгасаў «Янушкавічы» (579 гектараў) і «Селішча» (69 га), а таксама 5 га Янушкавіцкага сельсавету;
- Менскім раёне — 956 га Краснасельскай лесапаляўнічай гаспадаркі (Шаршунскі сельсавет) Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі і 135 га земляў саўгасу «Буцэвічы» (Юзуфоўскі сельсавет)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ П.І. Лабанок. Купалаўскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 415. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Уладзімер Ярмошын. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 2000 г. «Аб утварэньні рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка "Купалаўскі"» (рас.) // Валеры Леванеўскі, люты 2009 г. Праверана 28 чэрвеня 2021 г.