Перайсьці да зьместу

Бурыя лясныя глебы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бурыя лясныя глебы фармуюцца на ўзьнёслых дзялянках, складзеных друзлымі гор-ными пародамі. Дадзены тып глебаў разьвіваецца пад дубова-грабавымі, дубовымі і ялова-дубовымі лясамі. Для генэтычнага профілю бурых лясных глебаў характэрная бураватая афарбоўка ўсіх гарызонтаў, якая ўніз па профілю паступова зьнікае. Хімічныя элемэнты па глебавым профілю разьмяркоўваюцца даволі раўнамерна. Для перагнойнага гарызонту характэрнае высокае ўтрыманьне перагною — да 8%. Гэтыя глебы маюць слабакіслую або кіслую рэакцыю.

Бурыя лясныя глебы сустраюцца на паўночным захадзе Беларусі.

  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.