Мікалай Глябовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мікалай Глябовіч гербу Ляліва ( 1514) — староста дарагічынскі і слонімскі. Быў сынам Юрыя Глябовіча, старосты смаленскага і невядомай маці.

У часы літоўска-маскоўскай вайны ў 1500 годзе Глябовіч змагаўся пад камандаваньнем Канстантына Астроскага і належаў да так званых пярэдніх атрадаў, якія разам з атрадамі смаленскага старосты Станіслава Кішкі супрацьстаялі галоўнай арміі Івана III, якая падступіла да Смаленску. Прайграўшы бітву пры Ведрашы, Глябовіч разам з Астроскім і іншымі рыцарамі Літвы патрапілі ў палон, у якім ён, хутчэй за ўсё, заставаўся да 1511 году. Пакінуў яго адным з апошніх. Верагодна, што на гэтак доўгі пэрыяд палону паўплывала вельмі нэгатыўнае стаўленьне Васіля III да бацькі Мікалая, Юрыя Глябовіча, ваяводы смаленскага, вядомага камандуючага на літоўска-маскоўскай мяжы. Вярнуўшыся ў Літву, Глябовіч быў прызначаны старостам Дарагічыну і Слоніму, а таксама маршалкам земскім. У 1513 годзе Глябовіч і яго бацька прынялі ўдзел у адбіваньні аблогі Смаленску. У гэты пэрыяд ён прадаў ільвіную долю сваёй сямейнай маёмасьці і меў вялізарныя даўгі з-за вайсковых тратаў. Пра гэта сьведчыць той факт, што нават пасьля яго сьмерці купцы з Варшавы запатрабавалі свае даўгі. Глябовіч памёр у 1514 годзе ад ранаў, якія атрымаў, верагодна, падчас аблогі Смаленску.