Міхал Мінігайла
![]() Герб «Равіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1413 |
Бацькі | Гедыгольд |
Мінігайла (у каталіцтве Міхал; ? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы кашталян віленскі (1413).
Валодаў маёнткам Дзевянішкі на Ашмяншчыне[1]. Трымаў Ашмянскае (1387—1398), Віленскае (1393) і Вяленскае (1412) староствы.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гедыгольда, што граў значную ролю пры складаньні Крэўскай уніі. Меў брата Сурвілу. У часе складаньня Гарадзельскай уніі (1413) прыняў герб «Равіч».
У 1387 быў сьведкам фундацыйнага прывілею Ягайлы Віленскаму біскупству. У 1388 у Маладэчне выконваў місію з прымірэньня Ягайлы з князем Дзьмітрыем Альгердавічам, якія вярнуўся з Масковіі.
Удзельнічаў у падпісаньні Салінскай дамовы (1398) паміж Вітаўтам і крыжакамі, у складаньні Віленска-Радамскай уніі (1401)[2]. У дакумэнтах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за Войцеха Манівіда і Братошу, што сьведчыць пра вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Мінігайла // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 352.
- ^ Мінігайла // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 351.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7.