Андрэй Станіслаў Сапега
Герб Ліс | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1592[1][2][3] |
| Памёр | 25 сакавіка 1646[1][2][3] |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Ян Пётар Сапега[2] Зоф’я Вэйгер[d][2] |
| Дзеці | Леў Казімер Сапега[d][4] і Ізабэля Кацярына Сапега[d][4] |
| Дзейнасьць | вайсковец |
Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (1641—1644) і віленскі (з 1644).
Быў старостам усьвяцкім (1612—1623) і ваўкавыскім (з 1645).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Яна Пятра і Соф’і Вэйгэр. Меў братоў Яна Юзэфа і Паўла Яна.
Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621 год). У 1622—1628 гадох ваяваў з Швэцыяй. У 1633 годзе далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў ягонай выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.
Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запозьнена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[5].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622 годзе), зь якой меў сына Лявона Казімера і дачку Ізабэлу Кацярыну. Спачыў у касьцёле бэрнардынаў у Горадні[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Andrzej Stanisław Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- 1 2 3 4 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 111. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- 1 2 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8