Гарадзішчанскі раён (Баранавіцкая вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарадзі́шчанскі раён — існаваў у 19401962 гадах спачатку ў Баранавіцкай (да 8 студзеня 1954 году), а пасьля ў Берасьцейскай вобласьці БССР. Цэнтар раёну — гарадзкі пасёлак Гарадзішча. Плошча 800 км², 135 населеных пунктаў (на 1947).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 15 студзеня 1940 году.

12 кастрычніка 1940 году падзелены на 18 сельсаветаў: Вольнаўскі, Галынкаўскі, Гарадзішчанскі, Гірмантаўскі, Душкавецкі, Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Крашынскі, Крупляндзкі, Маўчадзкі, Мядзеневіцкі, Падлясейскі, Падстарынскі, Паланечкаўскі, Пачапаўскі, Скробаўскі, Стайкаўскі, Сталовіцкі.

З 8 студзеня 1954 году Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Круплянскі, Падстарынскі, Стайкаўскі сельсаветы скасаваныя. Гарадзішчанскі і Скробаўскі перайменаваныя адпаведна ў Велікасельскі і Карчоўскі сельсаветы. 14 красавіка 1960 году Галынкаўскі сельсавет перайменаваны ў Савіцкі. Паланечкаўскі скасаваны, яго тэрыторыя далучаная да Савіцкага сельсавету.

25 сьнежня 1962 году Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучаная да Баранавіцкага раёну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]