Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гарадзішча)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Гарадзішча |
Каардынаты | 53°19′28.59″ пн. ш. 26°00′08.33″ у. д. / 53.3246083° пн. ш. 26.0023139° у. д.Каардынаты: 53°19′28.59″ пн. ш. 26°00′08.33″ у. д. / 53.3246083° пн. ш. 26.0023139° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква́ Ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гарадзішчы. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Гарадзішчы збудавалі ў 1764 годзе з фундацыі Пацаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1879 годзе будынак пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам набажэнствы ў царкве не перапыняліся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае 3-зрубную падоўжна-восевую кампазыцыю, якая складаецца з прастакутнага ў пляне прытвора, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Асноўны аб’ём накрываецца 4-схільным 2-ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане і дэкаруецца на схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі. Архітэктура мае насычаны разнастайны дэкор, які ўлучае роўную балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэньні гарызантальна ашаляваных сьцен, арнамэнтальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пас прытвора.
Унутраная прастора малітоўнай залі і апсыды перакрываецца шатровым скляпеньнем на ветразях. У прытворы на двух слупах разьмяшчаюцца хоры, да якіх вядуць бакавыя 2-маршавая ўсходы. Апсыда вылучаецца ад малітоўнай залі драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады.
Побач з царквой знаходзіцца збудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — 4-слуповая цэнтрычная пабудова, накрытая пакатым шатровым дахам. Царкоўны пагост атачае агароджа і пасадкі бярозы і клёна[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000709 |
- Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь
- Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
- Колішнія ўніяцкія храмы Берасьцейскай вобласьці
- Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёну
- Зьявіліся ў 1764 годзе
- Помнікі беларускага народнага дойлідзтва
- Драўляныя праваслаўныя храмы Беларусі
- Хрысьціянскія храмы ўзвышэньня Сьвятога Крыжа
- Праваслаўныя храмы Пінскай і Лунінецкай япархіі