Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гарадзішча)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Гарадзішча |
| Каардынаты | 53°19′38,72″ пн. ш. 26°00′25,21″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Эпархія | Пінская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Гарадзішчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на ўзгорку над гістарычным Рынкам пад адрасам вуліца Адама Міцкевіча. Дзее. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл у Гарадзішчы заснавалі ў 1494 годзе з фундацыі Некраша Валадковіча. Паводле іншых зьвестак, першы касьцёл заснавалі Хадкевічы на ўсход ад старажытнага замка. Таксама ў цэнтры мястэчка на пагорку паставілі Траецкую царкву, а ў 1640 (1662?) годзе з фундацыі ваяводы Яна Камінскага збудавалі мураваную царкву.
У XVІІ ст. абедзьве цэрквы прыйшлі ў заняпад. Зямянін Траян-Пятроўскі побач з рэшткамі Траецкай царквы збудаваў кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка старадубскі маршалак Гаўрыла Керло ператварыў яго ў касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1874—1876 гадох расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1930 годзе касьцёл перабудавалі.
За савецкім часам перад касьцёлам збудавалі гмах райвыканкаму, што захіліў краявід помніка архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з прастакутным прытворам пад 2-схільным дахам, з скарочанымі крыламі трансэпта і паўкруглай апсыдай, 2-схільны дах над якой пераходзіць уступам у канічнае пакрыцьцё. Вэртыкальнасьць архітэктурнай кампазыцыі падкрэсьліваецца магутнымі лапаткамі-пілёнамі і высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з вонкавымі і ўнутранымі адхіламі. Іх ліштвы заглыбляюцца ў тоўшчу магутных сьценаў (шырыня 0,8 м) і афармляюцца паўкалёнамі. Роўнічныя фасады акаймоўваюцца шырокім тонкапрафіляваным карнізам, а нізкі цокаль апрацоўваецца закругленымі архітэктурнымі абломамі буйных падзелаў. Дынаміку архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняе асымэтрычна прыбудаваная да паўночнага боку апсыды 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровая вежа-званіца. Паміж апсыдай і званіцай месьціцца закрысьція. Галоўны ўваход праз аркавы праём, аздоблены лапаткамі і завершаны 2-гранным шчыпцом зь люкарнай у цэнтры.
У інтэр’еры нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках, апсыда — конхай. Каля заходняй сьцяны на 2 слупах месьцяцца хоры[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 1916 г.
- жнівень 1916 г.
- жнівень 1916 г.
- жнівень 1916 г.
- жнівень 1916 г.
- 1915—1916 гг.
- 1915—1916 гг.
- 1915—1916 гг.
- 1915—1916 гг.
- лістапад 1916 г.
- 1916—1918 гг.
- 1916—1918 гг.
- 1916—1918 гг.
- 1916—1918 гг.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1918 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Уваход
- Вежа
- Брама
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 87.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.