Задашчэньне
Задашчэньне | |
трансьліт. Zadaščennie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Шацкі |
Насельніцтва: | 90 чал. (2012) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′9″ пн. ш. 27°41′56″ у. д. / 53.4025° пн. ш. 27.69889° у. д.Каардынаты: 53°24′9″ пн. ш. 27°41′56″ у. д. / 53.4025° пн. ш. 27.69889° у. д. |
± Задашчэньне |
Задашчэ́ньне[1] (таксама сустракаецца За́дашань, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск—Асіповічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1816 годзе уласнасьць Аськеркаў. Паводле перапісу 1897 году дзейнічала царква і хлебазапасны магазын. На пачатку 20 стагодзьдзя шматлюдная вёска у Шацкай воласьці Ігуменскім павеце Менскай губэрні.
Паводле перапісу 1917 году побач знаходзіліся тры вёскі: Задашчэньне-1, 46 двароў, 236 жыхароў; Задашчэньне-2, 94 двароў, 522 жыхары; Задашчэньне-3, 34 двары, 173 жыхары.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1918 годзе адкрылася працоўная школа 1-й ступені, у якой на 1922 годзе было 30 вучняў.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя. На 1933 годзе быў калгас «Асілак», працавала кузьня і ганчарны завод.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Каля вёскі было растраляна каля 300 жыдоў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1800 год — 266 жыхароў, 30 двароў
- 1816 год — 25 двароў
- 1897 год — 678 жыхароў (335 м, 343 ж.), 128 двароў
- пачатак XX ст. — 984 жыхары, 72 гаспадаркі
- 1960 год — 111 жыхароў
- 2002 год — 145 жыхароў, 77 гаспадарак
- 2009 год — 123 чалавек[2]
- 2012 год — 90 чалавек, 50 гаспадарак
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 500 мэтраў на поўнач ад вёскі знаходзіцца месца згубы жыдоў. Тут было растраляна каля 300 чалавек. У 1970 годзе на гэтым месцы усталявалі тры стэлы.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор Парэчын — беларускі правазнавец.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9