Перайсьці да зьместу

Асінаўка (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Асінаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рогі
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 126 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Асі́наўка, Я́шна-Асі́наўка — рака ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рогі, цячэ заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 2 км ад вёскі Вецярэвічы 2. Мае каналізаванае рэчышча ў высокай (2,2 км) і сярэдняй (2,5 км) плыні[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 41
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 41