Аўгустоў
Аўгустоў | |||||
польск. Augustów | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1555 | ||||
Магдэбурскае права: | 17 траўня 1557 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Аўгустоўскі | ||||
Плошча: | 80,90 км² | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 30 728 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 379,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 87 | ||||
Паштовыя індэксы: | 16-300 — 16-303 | ||||
Нумарны знак: | BAU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′0″ пн. ш. 22°58′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 22.96667° у. д.Каардынаты: 53°51′0″ пн. ш. 22°58′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 22.96667° у. д. | ||||
Аўгустоў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Аўгусто́ў, Аўгу́стаў (польск. Augustów) — места ў Польшчы, на рацэ Неце. Адміністрацыйны цэнтар Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 30 724 чалавекі. Знаходзіцца за 90 км на поўнач ад Беластоку, за 35 км ад беларуска-польскай граніцы.
Аўгустоў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Маці Божай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызму меская ратуша, касьцёл Сьвятога Барталамея, кірха і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва Аўгустоў паходзіць ад імя караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча ўзьнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманьні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Меце (Неце), на вялікім шляху з Горадні да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зыгмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта Старога) і сына (Жыгімонта Аўгуста)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Аўгустоў як мястэчка ў Падляскім ваяводзтве датуецца 1555 годам. 17 траўня 1557 году Жыгімонт Аўгуст надаў яму Магдэбурскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазьней вялікі князь заснаваў у мястэчку царкву[2]. У 1561 годзе Аўгустоў атрымаў мескі герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]»[3].
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Аўгустоў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1570 годзе мястэчка стала цэнтрам староства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Аўгустоў апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе ўтварылася Аўгустоўская губэрня Царства Польскага з цэнтрам у Сувалках. У 1825—1839 гадох каля места збудавалі Аўгустоўскі канал, які злучыў Віслу зь Нёманам.
У 1848 годзе ў Аўгустове збудавалі мураваны касьцёл. У 1854 годзе ў месьце адрамантавалі і наноў асьвяцілі старую драўляную царкву[4]. У 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўны перавялі тутэйшую царкву ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, а ў лютым 1879 году яе перабудавалі і асьвяцілі пад тытулам Казанскай іконы Божай Маці. У 1881—1884 гадох вялося будаваньне новай мураванай Петрапаўлаўскай царквы-мураўёўкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Аўгустоў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Аўгустоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларуская ССР[5], дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Аўгустоў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1926 годзе польскія ўлады разабралі Петрапаўлаўскую царкву-мураўёўку.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Аўгустоў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Аўгустоў увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польскай Народнай Рэспубліцы.
-
Ратуша, да 1915 г.
-
Стары касьцёл, да 1905 г.
-
Царква Маці Божай па маскоўскай перабудове
-
Петрапаўлаўская царква-мураўёўка
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 7846 чал. (3939 муж. і 3907 жан.)[7]; 1897 год — 12 743 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 8762 чал.; 1967 год — 18,4 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 29 705 чал.; 2013 год — 30 724 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўгустоўскі канал (1825—1839)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца-пахавальня Трушкоўскіх (1832)
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса і Сьвятога Барталамея (1906—1911)
- Комплекс Яхт-клюбу (1934—1936)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
- Парк
- Рынак
- Сядзіба генэрала Ігната Прандзінскага (1829)
- Царква гарнізонная (1898; мураўёўка, цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Барталамея (1848)
- Кірха (1841)
- Ратуша (1847)
- Сынагога Вялікая (1840)
- Царква Божай Маці (XVI ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1884; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
-
Былая гарнізонная царква-мураўёўка
-
Комплекс Яхт-клюбу
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганна Новік (1914—1997) — беларуская паэтка, удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі[9]
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пералік местаў-сяброў Аўгустова |
---|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym. Stan w dniu 30 VI 2013, с. 85 (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 9 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Пазднякоў В. Аўгустаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 265.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 108.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 62.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Chlebowski B. Augustów // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 53.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Рэгіянальная газета. № 12 (465), 12 сакавіка 2004 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|