Суд Ленінскага раёну (Менск)
- Асноўны артыкул: Раённы суд
Суд Ленінскага раёна места Менск[1] — дзяржаўная ўстанова, агульны суд. Месца дзейнасьці — Ленінскі раён, Менск, Беларусь. Суд выносіць судовыя пастановы, якія абавязковыя для выкананьня па ўсёй Беларусі. Большасьць грамадзянскіх і карных справаў у раёне разглядаюцца гэтым судом.