Валянцін Стэфановіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Стэфановіч.
Валянцін Стэфановіч | |
Род дзейнасьці | Праваабаронца |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1972 (51 год) |
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | праваабаронец, палітычны вязень |
Месца працы | |
Сябра ў | Малады Фронт |
Узнагароды | |
Валянцін Стэфановіч (нар. 14 кастрычніка 1972 г.) — беларускі праваабаронца і палітычны вязень, сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднае фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1972 г. у Менску[1].
У пачатку 90-х гг. удзельнічаў у акцыях Беларускага народнага фронту, у 1994 г. быў назіральнікам ад БНФ на першых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі[2].
Скончыў інстытут міжнародных працоўных адносінаў, спэцыяльнасьць — правазнаўства.
У 1996 г. стаў сузаснавальнікам «Маладога Фронту», у 1997 г. абраны сустаршынём арганізацыі, але неўзабаве пакінуў яе[2].
Зь верасьня 1998 г. — у праваабарончай арганізацыі «Вясна»[2]. Намесьнік старшыні з 2000 году[1].
Арышт і ўвязьненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 ліпеня 2021 г. арыштаваны карніцкімі органамі рэжыму Лукашэнкі ў сябе дома. Першапачаткова разам з іншымі кіраўнікамі «Вясны» Алесем Бяляцкім і Ўладзімерам Лабковічам абвінавачаны ў тым, што праваабаронцы «не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццяўлёных выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам»[3]. Потым дадаткова разам зь імі абвінавачаны ў кантрабаньдзе і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна судзьдзя Марына Запасьнік прызначыла Стэфановічу 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[3].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае сына і дачку[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Валянцін Стэфановіч — Радыё Свабода, 3 лістапада 2011 г.
- ^ а б в г Правозащитник из опальной «Весны» [Праваабаронца з апальнай «Вясны»] (на расейскай мове) — Deutsche Welle
- ^ а б ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ — Праваабарончы цэнтар «Вясна», афіцыйны сайт
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Выпускнікі Міжнароднага інстытуту працоўных і сацыяльных стасункаў
- Узнагароджаныя Мэдалём Ордэну Пагоні
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія праваабаронцы
- Вязьні сумленьня паводле ПЦ „Вясна“
- Беларускія вязьні сумленьня паводле „Міжнароднай амністыі“
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»
- Сябры Маладога Фронту