Валер Каліноўскі
Гэты артыкул уяўляе сабой аўтабіяграфію, альбо значная ягоная частка створаная ўдзельнікам, пра якога апавядае артыкул. Магчыма, патрэбныя дапрацоўкі дзеля адпаведнасьці правілу нэўтральнага пункту гледжаньня. На старонцы абмеркаваньня могуць быць падрабязнасьці. |
Валер Каліноўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1967 (57 гадоў) або 1967[1] Казанка, Мікалаеўская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік |
Мова | беларуская мова[1] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.
Валер Фёдаравіч Каліноўскі (нар. 17 студзеня 1967 году) — беларускі журналіст і пісьменьнік, карэспандэнт Радыё Свабода.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ва Ўкраіне ў райцэнтры Казанка Мікалаеўскай вобласьці ў сям’і ўкраінкі і беларуса. Вырас на радзіме бацькі ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе з адзнакай закончыў сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які закончыў у 1991 годзе. Служыў у савецкім войску. Скончыў асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук Беларусі.
Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газэце «Чырвоная звязда» Берасьцейскай вобласьці, з 1989 году працаваў ў абласной газэце «Мінская праўда», а ў 1991-м — у моладзевай газэце «Чырвоная змена». З 1992 па 2000 гады працаваў у газэце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газэты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай службе Радыё Свабода працуе з 2000 году.
Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў.
Жыве ў Менску. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг:
«Справа Бяляцкага», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды», 2012, пра зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
«Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» (Смаленск : Інбелкульт, 2016), прысьвечанай выбітнай славістцы і беларусазнаўцу, прафэсару Эльжбеце Смулковай.
«Дзеці Францыі. Гісторыя сем’яў, якія паверылі Сталіну». (Менск: «Кнігазбор», 2019).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kalìnoŭskì, Valer Fedaravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|