Ордэн Пагоні
Ордэн Пагоні | ||
| ||
Краіна |
![]() | |
---|---|---|
Тып | ордэн | |
Каму ўручаецца | вайскоўцам і простым грамадзянам | |
Падставы ўзнагароджаньня | змаганьне за незалежнасць Беларусі й на ейную карысьць | |
Статус | уручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 1 верасьня 1949 году | |
Першае ўзнагароджаньне | 7 чэрвеня 1950 году | |
Чарговасьць | ||
Малодшая ўзнагарода |
Ордэн Зялезнага Рыцара Мэдаль Партызана Мэдаль да стагодзьдзя БНР |
Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ордэн Пагоні зацьверджаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. 7 чэрвеня 1950 году быў выдадзены дэкрэт, паводле якога узнагароджваліся:
- Маёр «Ноч» (Міхал Вітушка) — Ордэнам Пагоні 1-й ступені.
- Усе Сябры Галоўнага Штабу партызанаў — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Надлейтэнант «Саха» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Маёр «Маланка» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Маёр «Дуб» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
- Камандоўцы адмысловых аддзелаў СВС і «Чорнага Кату» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
Статут ўзнагароды быў зацьверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць зь 5 жніўня 1951 году.
Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены толькі малюнак мэдаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная «Капітула ордэну Пагоні» на чале з прэзыдэнтам Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.
Падставы для ўзнагароджаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Гэтая ўзнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» й надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы». Былі ўстаноўленыя Вялікі Крыж ордэна Пагоні, Залаты Крыж ордэна Пагоні й Срэбраны Крыж ордэна Пагоні. Ордэн Пагоні падзяляўся, меркавалася стварыць пяць ступеняў[1][2], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згадваліся толькі тры[3]. Кандыдатаў на атрыманьне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ганараваць — уласна Прэзыдэнт сваім дэкрэтам.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выконваецца з золата ці срэбра, прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці срэбраныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці срэбраная Пагоня. Адваротны бок гладкі, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні срэбраная, складаецца з 8 пукоў праменьняў. На сярэдзіне зоркі зьмешчаны крыж ордэна.Паводле Ц. Мазэрыца, на шырокіх прамянях крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень[4].
Ступені[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ордэн Пагоні 1-й ступені
- Ордэн Пагоні 2-й ступені
- Ордэн Пагоні 3-й ступені
Велічыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікі Крыж ордэна Пагоні
- Залаты Крыж ордэна Пагоні
- Срэбраны Крыж ордэна Пагоні
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пра ўзнагароды
- ^ Значкі, жэтоны, мэдалі
- ^ ДЭКРЭТ АБ УЗНАГАРОДЖАНЬНІ ОРДЭНАМ ПАГОНІ, 1950 Г
- ^ Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі