Януш Антоні Вішнявецкі
Януш Антоні Вішнявецкі | |
Герб «Карыбут» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1678 |
Памёр | 18 лютага 1741 |
Пахаваны | |
Род | Вішнявецкія |
Бацькі | Канстанцін Крыштап Вішнявецкі[d][2] Ганна Хадароўская[d][2] |
Дзеці | Францішка Ўршуля Радзівіл[3] і Анеля Вішнявецкая[d][4] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Я́нуш Анто́ні Вішняве́цкі (1678 — 18 лютага 1741, Львоў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падчашы вялікі літоўскі (1697—1699), маршалак надворны літоўскі (1699—1702), кашталян (1702—1703) і ваявода віленскі (1704—1706), ваявода (1706—1726) і кашталян кракаўскі (з 1726).
Быў старостам крамянецкім, пінскім і наватарскім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1717)[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Крыштапа, ваяводы бэлзкага, і Ганны з Хадароўскіх. Меў брата Міхала Сэрвацыя.
У 1697 годзе атрымаў урад падчашага вялікага, у 1699 годзе — маршалка надворнага, у 1702 годзе — кашталяна віленскага, у 1704 годзе — ваяводы віленскага, у 1706 годзе — ваяводы кракаўскага, у 1726 годзе — кашталяна кракаўскага. Удзельнічаў у барацьбе літоўскай (беларускай) шляхты супраць засільля Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім[6].
Заснаваў калегюім езуітаў у Крамянцы, фундаваў францішканскі касьцёл Сьвятога Антонія ў Львове (у прэзьбітэрыюме захоўваюцца партрэты яго і жонкі), рэканструкцыю касьцёла ў Белым Камені.
У 1704 годзе ажаніўся з Тэафіліяй (1680—1757), дачкой ваяводы падляскага Вацлава Ляшчынскага (пам. у 1688) і Соф’і Вішнявецкай(1655—1681). У шлюбе нарадзілася дачка Францішка Ўршуля (1705—1753), якая ў 1725 годзе выйшла за Міхала Казімера Радзівіла «Рыбаньку» (1702—1762), ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага.
Спачыў у крыпце Львоўскай катэдры.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII—XIX стагодзьдзі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 383. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 357, 364. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 387, 391. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 387. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008 / oprac. Marta Męclewska. — Warszawa: Arx Regia. Ośrodek Wydawniczy Zamku Królewskiego, 2008.
- ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Януш Антоні Вішнявецкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў