Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Саха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Якуція»)
Рэспубліка Саха (Якутыя)
рас. Республика Саха (Якутия)
якуцк. Саха Өрөспүүбүлүкэтэ

Сьцяг
Гімн Гімн Рэспублікі Саха
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Тып суб’екту фэдэрацыі Рэспубліка
Эканамічны раён Далёкаўсходні
Статус рэспубліка
Уваходзіць у Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу
Сталіца Якуцк
Улучае 34 раёны (улусы),
2 мескія акругі
Найбольшы горад Якуцк
Іншыя буйныя гарады Якуцк, Нерунгры
Дата ўтварэньня 27 красавіка 1922 (як Якуцкая АССР)
27 верасьня 1990 (як Якуцкая-Саха Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
1991 (як Рэспубліка Саха (Якутыя))
Прэзыдэнт Айсэн Нікалаеў[d]
Старшыня ўраду

Старшыня
Дзяржаўнага Сходу
(Іл Тумэн)
Галіна Данчыкава

Аляксандар Жыркоў
Афіцыйныя мовы расейская, якуцкая
Насельніцтва (2014)
954 803[1] (55-е месца)
Шчыльнасьць 0,31 чал./км²
Нацыянальны склад якуты, расейцы, эвенкі
Плошча 3 083 523 км² (1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 3147 м
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Саха
Рэспубліка Саха (Якутыя) на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +10, +11, +12
Код ISO 3166-2 RU-SA
Код аўтам. нумароў 14
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Якутыі

Рэспу́бліка Саха́ (Яку́тыя) (па-якуцку: Саха Өрөспүүбүлүкэтэ, Саха Сирэ, па-расейску: Республика Саха (Якутия)[2]) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй Сыбіры. Найбольш вялікі суб’ект Расеі і найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу ў сьвеце. Колішнія назвы: Якуцкая АССР (1922—1990), Якуцкая-Саха ССР (1990—1991).

5—28 верасьня 1990 году адбылася 2-я сэсія Вярхоўнага савету ЯАССР 12 скліканьня, якая па між іншых пытаньняў разгледзіла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Якуцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — Рэспублікі Саха ды аб разьмежаваньнях паўнамоцтваў паміж Я-СССР, РСФСР ды СССР па пытаньнях эканамічнага ды гаспадарчага будаўніцтва.

У сувязі з увядзеньнем у дзеяньне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Я-СССР пастановай сэсіі вышэйшы орган дзяржаўнай улады рэспублікі быў перайменаваны ў Вярхоўны Савет Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Былі наладжаныя сувязі зь Беларусьсю.

27 сьнежня 1991 году ў 10 гадзінаў раніцы ў Якуцкім музычным тэатры адкрылася ўрачыстае паседжаньне Вярхоўнага савету Якуцкай-Саха ССР, з нагоды ўступленьня на пасаду першага прэзыдэнта Міхіла Яфімавіча Нікалаева.

У сувязі са зваротам Прэзыдэнта Якуцкай-Саха ССР Вярхоўны Савет Я-СССР прыняў пастанову аб перайменаваньні Я-СССР у Рэспубліку Саха (Якутыя).

Насельніцтва Якутыі на 2014 год складала 954 803 чал. Удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 64,2%, шчыльнасьць насельніцтва: 0,3 чал./км². Такім чынам, шчыльнасьць насельніцтва ў Якутыі зьяўляецца самай нізкай сярод усіх суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Нацыянальны склад насельніцтва разнастайны. Асноўнымі этнічнымі супольнасьцямі зьяўляюцца якуты (45,54%) і расейцы (41,15%). Таксама ў рэспубліцы пражываюць украінцы (3,65%), беларусы (0,45%). Агулам, паводле перапісу насельніцтва ў 2002 г., у Якутыі пражываюць каля 127 розных народнасьцяў. 64,26% ад усяго насельніцтва зьяўляюцца гараджанамі, 35,74%, адпаведна, сельскім насельніцтвам. Гарадамі з найбольшай колькасьцю жыхароў зьяўляюцца Якуцк (235,6 тыс.), Нерунгры (69,1 тыс.), Мірны (34,4 тыс.), Ленск (26,2 тыс.) і Алдан (20,5 тыс.).

Якутыя падзяляецца на 11 гарадоў, 35 улусаў і асобную адміністратыўную адзінку Новасыбірскія астравы.

Некаторыя астравы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2014.xls
  2. ^ Саха Сірэ — Якуцкая зямля, звычайна перакладаецца як Якутыя.
  • Зверев Е. В Белоруссию — с любовью. И оттуда так же. // Молодежь Якутии. Якутск. 29 августа 1991. С 6.
  • Якутия: хроника, факты, события. Часть 3. 1954—1990 гг. Якутск. 2006. С. 404
  • Якутия: хроника, факты, события. Книга четвертая. Часть 1. 1990—1996 гг. Якутск. 2007. С. 31, 85—87.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]