Перайсьці да зьместу

Хану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хану (па-расейску: Хонуу, па-якуцку: Хонуу) — сяло ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Момскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Аэрапорт, рачная прыстань. Насельніцтва 2494 чал. (2002). Разьмешчанае на правым беразе ракі Мома, правага прытока ракі Індзігірка. Ад Якуцку знаходзіцца на адлегласьці: наземным шляхам 2000 км, паветраным 1125 км, водным — 3774 км. Маецца Дом культуры, народны тэатар.

  • Хонуу. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 88.